30 кастрычніка адбудзецца асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы
30 кастрычніка 2025 года з 12.00 да 13.30 гадзін у камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама па адрасе: г. Віцебск, вул. Праўды, 32а, асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы правядзе намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Токун Алег Валер'евіч.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца да 15.00 гадзін 29 кастрычніка 2025 года па тэлефоне (8 0212) 68-75-73 у працоўныя дні з 08.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін.







