Адкладзены выхад на пенсію – годная пенсія ў старасці

Аб адкладзеным выхадзе на пенсію

Калі Вы:

дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і вам прызначаецца (ці ўжо прызначаная) пенсія па ўзросце (пры агульным стажы 20 і больш гадоў для жанчын, 25 і больш гадоў для мужчын),

то

пры працягу працы без атрымання пенсіі Вы можаце дадаткова павялічыць яе памер.

Агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост:
2026
год - для жанчын 58 гадоў, для мужчын 63 гады.

Для гэтага:

пасля завяршэння выбранага перыяду работы без атрымання пенсіі звярнецеся па аднаўленне выплаты пенсіі і яе пераразлік з улікам прэміі (падайце адпаведныя заявы ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне).

Прэмія за адкладзенае выйсце на пенсію прадугледжана артыкулам 23-1 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні": пры прадаўжэнні работы пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту без атрымання дзяржаўнай пенсіі пенсія па ўзросце на агульных падставах павялічваецца на:

6, 8, 10 i 12 працэнтаў заробку, з якога вылічаецца пенсія, - адпаведна за кожны поўны першы, другі, трэці і чацвёрты гады працы, па 14 працэнтаў такога заробку - за поўны пяты і кожны наступны год працы. Указаныя памеры павелічэння пенсіі сумуюцца паміж сабой;

1 працэнт заробку, з якога вылічаецца пенсія, - за кожныя поўныя два месяцы няпоўнага года працы. Гэты памер павелічэння пенсіі падсумоўваецца з вышэйназванымі памерамі павелічэння пенсіі.

Пад працай, якая дае права на павелічэнне пенсіі, разумеюцца перыяды працы, прадпрымальніцкай, творчай і іншай дзейнасці, на працягу якіх праводзілася выплата абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва згодна з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні.

Бонусы:

Напрыклад: мужчына з 35-летнім стажам працаваў без атрымання пенсіі 3 гады.

Пенсія павялічыцца:

за дадатковы стаж (за 36-38 гады) – на 3% заробку, з якога вылічаецца пенсія;

за кошт прэміі (6% + 8% + 10%) – яшчэ на 24% заробку, з якога вылічаецца пенсія.

У выніку пенсія будзе вышэйшай на 27% заробку, з якога вылічаецца пенсія, або ў 1,42 разы.

Пенсія ў новым павышаным памеры будзе выплачвацца адразу пасля пераразліку. Розніца паміж "новай" і "старой" пенсіяй будзе захоўвацца пры ўсіх наступных штогадовых павышэннях (індэксацыях) пенсіі.

Павышэнне пенсіі за адкладзены выхад

Перыяд працы

без атрымання пенсіі (гадоў)

Прэмія ў працэнтах

да заробку, з якога вылічаецца пенсія (артыкулы 23-1, 56)

Рост пенсіі пры стажы 30 гадоў
у жанчыны, 35 гадоў

у мужчыны

(у разах)

1

6

1,1

2

14 (= 6+8)

1,2

3

24 (=14+10)

1,4

4

36 (=24+12)

1,6

5

50 (=36+14)

1,8

6

64 (=50+14)

2,0

Важна: кожны наступны поўны год працы без атрымання пенсіі дае больш высокую прэмію. Чым больш гадоў вы працуеце без атрымання пенсіі, тым больш значна прырастае ваша пенсія.

Калі вы прынялі рашэнне адмовіцца ад атрымання пенсіі па ўзросце (для наступнага павышэння яе памеру), то выплата пенсіі будзе прыпыненая пачынаючы з даты, названай у вашай заяве, але не раней, чым з дня яе падачы. Вяртанне ўжо атрыманай пенсіі не дапускаецца.

Пасля таго, як абраны перыяд працы без атрымання пенсіі завершыцца, альбо ў выпадку спынення працы неабходна звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з заявамі:

Згодна артыкул 81 Закона "Аб пенсійным забеспячэнні" пераразлік прызначанай пенсіі ажыццяўляецца з першага чысла месяца, у якім пенсіянер звярнуўся за пераразлікам пенсіі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Фармаваць прэмію за адкладзены выхад на пенсію можна паэтапна: заяву аб адмове ад атрымання пенсіі можна працягваць некалькі разоў, можна рабіць перапынкі (перыяды працы без атрымання пенсіі будуць падсумоўвацца).

Вы маеце права змяніць прынятае рашэнне аб адмове ад атрымання пенсіі і звярнуцца з заявай аб аднаўленні выплаты пенсіі за перыяд неатрымання (калі пераразлік пенсіі па артыкуле 23-1 Закона "Аб пенсійным забеспячэнні" яшчэ не зроблены).

Налічаныя сумы пенсіі, не запатрабаваныя пенсіянерам своечасова, выплачваюцца за мінулы час не больш чым за 3 гады перад зваротам за атрыманнем пенсіі (артыкул 90 Закона "Аб пенсійным забеспячэннi").

Прыміце ўзважанае рашэнне

Калі вы працуеце, то для вас пенсія – гэта прыбаўка да вашай заработнай платы.

Калі ў гэты перыяд вы адмовіцеся ад атрымання пенсіі, то проста вернецеся да звыклага для Вас узроўню даходу – да заработнай платы, як гэта было зусім нядаўна, да дасягнення вамі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Аднак адмовіўшыся ад атрымання пенсіі Вы значна павялічыце яе памер. Новы памер пенсіі вы атрымаеце па завяршэнні перыяду адмовы, адразу пасля пераразліку пенсіі. Пенсія будзе больш набліжана да звыклага для вас даходу ў перыяд працоўнай дзейнасці.

Магчымасць павялічыць пенсію ў параўнанні з "падвойным" бягучым прыбыткам – зарплата + пенсія – можа выглядаць недастаткова прывабнай. Аднак аб'ектыўна ацаніць перавагі рашэння на карысць адмовы ад атрымання пенсіі Вы зможаце пазней, калі пакінеце працоўную дзейнасць, і пенсія стане адзінай крыніцай сродкаў існавання.