Страхавы стаж

Для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце неабходны стаж працы з выплатай страхавых узносаў у фонд сацыяльнай абароны (страхавы стаж).

Патрабуемы страхавы стаж з 2025 года і наступных гадах складае 20 гадоў.

У страхавы стаж залічваюцца перыяды працы, прадпрымальніцкай, творчай і іншай дзейнасці, на працягу якіх выплачваліся страхавыя ўзносы ў фонд сацыяльнай абароны.

У страхавы стаж не ўключаюцца перыяды:

Разам з тым гэтыя перыяды ўлічваюцца пры вызначэнні агульнага стажу, зыходзячы з якога вылічаецца памер пенсіі.

Даведачна: усе віды дзейнасці, якую можна ўключыць у агульны стаж, пералічаныя ў артыкуле 51 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні".

Падлік страхавога стажу за перыяды пасля 1 ліпеня 1998 г. ажыццяўляецца з улікам узроўню атрымоўваемага работнікам заробку (даходу), з якога плаціліся страхавыя ўзносы.

Так, калі страхавыя ўзносы выплачаны за каляндарны год (альбо менш, калі ў годзе былі прыём на працу або звальненне, рэгістрацыя або выключэнне з ліку плацельшчыкаў страхавых узносаў) з заробку (даходу) ніжэй мінімальнай заработнай платы, страхавы стаж карэктуецца ў бок змяншэння з прымяненнем паправачнага каэфіцыента.

Даведачна: паправачны каэфіцыент разлічваецца шляхам дзялення фактычнага заробку (даходу), з якога выплачаны ўзносы, на сярэднеарыфметычную велічыню мінімальнай заработнай платы за адпаведны перыяд выплаты страхавых узносаў.

Атрымаць звесткі аб страхавым стажы напрацаваным з 2003 года магчыма праз мабільную праграму "ФСАН".

Па кансультацыю па пытаннях вылічэння страхавога стажу для прызначэння пенсіі можна звярнуцца да спецыялістаў упраўлення пенсійнага забеспячэння камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама па тэл. 8 (0212) 65 93 64, 8 (0212) 65 44 82.