Абласны семінар "Актуальныя пытанні прымянення пенсійнага заканадаўства. Аб змяненні парадку назначэння дапамог па доглядзе за інвалідамі 1 групы, альбо асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту"
У Полацку, пад кіраўніцтвам старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Барыса Сяргеевіча Яфрэмава, праходзіць абласны семінар на тэму: “Актуальныя пытанні прымянення пенсійнага заканадаўства. Аб змяненні парадку прызначэння дапамог па доглядзе інвалідаў 1 групы, або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту". У рабоце семінара бяруць удзел начальнік упраўлення арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Наталля Уладзіміраўна Каравая, начальнік галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Алена Васільеўна Гомарава, прадстаўнікі ўпраўленняў сацыяльнай абароны гаррайвыканкамаў Віцебскай вобласці.