Да Дня абароны дзяцей 31 мая пройдзе прамая тэлефонная лінія
Да Дня абароны дзяцей 31 мая 2024 г. з 10.00 да 12.00 гадзін прамую тэлефонную лінію ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама праводзяць:
па пытанні "Летняй працоўнай занятасці навучэнскай моладзі" – начальнік упраўлення занятасці насельніцтва Зелянко Крысціна Сяргееўна (тэлефон 8 (0212) 65 93 08);
па пытанні "Дзяржаўныя гарантыі і льготы сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей у Рэспубліцы Беларусь" - начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў Патрушаў Аляксандр Уладзіміравіч (тэлефон 8 (0212) 65 41 93).