Другі рэспубліканскі кірмаш вакансій для асоб "срэбнага" ўзросту і інвалідаў, якія маюць прафесійныя і працоўныя рэкамендацыі

З 29 верасня па 3 кастрычніка пройдзе агульнарэспубліканскі кірмаш вакансій для пажылых і інвалідаў.

Кірмаш прызначаны для людзей перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту, а таксама для людзей з інваліднасцю. Удзельнікі змогуць прайсці сумоўе з працадаўцамі, атрымаць кансультацыі па садзейнічанні ў працаўладкаванні, па пытаннях пенсійнага і працоўнага заканадаўства.

Сярод наймальнікаў вядучыя прадпрыемствы ў розных сферах: прамысловасці, гандлю і паслуг, аховы здароўя, лясной і сельскай гаспадаркі і інш.

Больш падрабязная інфармацыя пра месца і час правядзення кірмашу будзе вядомая пазней.