IV Еўразійскі эканамічны форум, прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета

26-27 чэрвеня 2025 г. у Мінску праходзіць IV Еўразійскі эканамічны форум, прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

У рабоце першага дня форуму прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Аўчыннікава Таццяна Міхайлаўна, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дубровенскага райвыканкама Звяркова Алеся Ігараўна. На дзелавой пляцоўцы форуму прадстаўнікі Віцебскай вобласці ўдзельнічалі ў рабоце панэльнай сесіі "Адзіны рынак працы: выклікі і перспектывы", круглага стала ˮПрацоўная міграцыя як рэсурс устойлівага эканамічнага росту дзяржаў-членаў ЕАЭС: фарміраванне ўмоў для прыцягнення і развіцця кваліфікаваных і навуковых спецыялістаў у рамках ЕАЭС“.