Месячнік бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд пройдзе з 18 лютага па 10 сакавіка 2025 года
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, выключэння неардынарных надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Віцебскай вобласці старшынёй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А.М. Субоціным 17 лютага 2025 г. падпісана распараджэнне "Аб забеспячэнні бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд".
У дакуменце гаворыцца, што старшыням раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікам дзяржаўных органаў, арганізацый і суб'ектаў гаспадарання даручана з 18 лютага па 10 сакавіка 2025 года правесці комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі грамадзян, прафілактыку і папярэджанне няшчасных выпадкаў, надаўшы асаблівую ўвагу пытанням прадухілення неспрыяльнага ўздзеяння нізкіх тэмператур на працоўных месцах, павышэння прадукцыйнасці працы і працаздольнасці.
Кіраўнікам пад персанальную адказнасць даручана арганізаваць работы па расчыстцы ад снегу і лёду дахаў дамоў і будынкаў, тэрыторый і шляхоў камунікацый; забяспечваць своечасовую пасыпку тэрыторый супрацьслізготнымi сумесямі; правесці агляды вентыляцыйных сістэм і цеплавых завес. У выпадку выяўлення аб'ектаў, якія знаходзяцца ў аварыйным стане або ўяўляюць небяспеку для навакольных, іх эксплуатацыю неадкладна прыпыняць.
Прадстаўнікам кантрольна-наглядных органаў даручана актывізаваць работу па спыненні фактаў парушэння заканадаўства аб ахове працы, надаць увагу выкананню патрабаванняў Дырэктывы № 1 у частцы распівання спіртных напояў у працоўных калектывах.