Прамежкавыя вынікі месячніка па ахове працы ў зімовы перыяд
На працягу двух тыдняў ажыццяўляецца маніторынг па выяўленні выпадкаў парушэння заканадаўства аб ахове працы, прадухіленню неспрыяльнага ўздзеяння мікраклімату на працоўных месцах, ажыццяўленню мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне прадукцыйнасці працы арганізацый вобласці ў адпаведнасці з распараджэннем старшынёй абласнога выканаўчага камітэта А.Субоціна "Аб забеспячэнні бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд".
У рабоце па наведванні арганізацый прыняло ўдзел 68 прадстаўнікоў кантрольных (наглядных) органаў і райвыканкамаў.
Дзяржаўнымі інспектарамі працы ў складзе мабільных груп райгарвыканкамаў праведзена 31 абследаванне арганізацый розных форм уласнасці (59 аб'ектаў), дзе было выяўлена 217 парушэнняў. Кіраўнікам паказана на адхіленне ад работы 2 работнікаў, прыпыненне 10 адзінак абсталявання, забарона вытворчасці 3 відаў работ да ліквідацыі парушэнняў патэнцыйна небяспечных для работнікаў.
Інспектарамі працы прафсаюзаў было наведана 10 арганізацый, у якіх наймальнікам даручана ліквідаваць 58 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.
Спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы вобласці выяўлена 11 фактаў невыканання тэмпературнага рэжыму, 6 парушэнняў парадку забеспячэння і прымянення спецадзення і абутку, 5 - па арганізацыі ў адпаведнасці з усталяванымі нормамі санітарна-бытавога забеспячэння.
На 30 правераных аб'ектах выяўлены парушэнні ў частцы незазабеспячэння своечасовай ачысткі ад снежна-ледзяных утварэнняў апрацоўкі процігалалёднымі сродкамі тэрыторыі.
Інспекцыяй Дзяржбуднагляду праверана 27 аб'ектаў будаўніцтва, дзе выяўлена 296 дэфектаў і парушэнняў.
У мэтах ажыццяўлення кантролю за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1"Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны" работнікамі Г(Р)АНС праведзена 42 наглядна-прафілактычных мерапрыемства (праверкі, маніторынгі) па выніках якіх выяўлена 105 парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі.
Па выніках наглядных мерапрыемстваў на адрас суб'ектаў гаспадарання накіраваны рэкамендацыі (прадпісанні) аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Работа ў рамках мерапрыемстваў месячніка па спыненні фактаў парушэння заканадаўства аб ахове працы будзе працягнута.