З 5 чэрвеня 2025 г. у Віцебскім аблвыканкаме праходзіць двухдзённы семінар па пытаннях сацыяльна-працоўных адносін

З 5 чэрвеня 2025 г. у Віцебскім аблвыканкаме праходзіць двухдзённы семінар па пытаннях сацыяльна-працоўных адносін.

Намеснік старшыні Камітэта па працы С.П. Зіноўева адкрыла семінар, які сабраў спецыялістаў райгарвыканкамаў і адміністрацый раёнаў г. Віцебска, якія курыруюць пытанні аплаты працы, захавання працоўнага заканадаўства.

Абмяняцца вопытам, падзяліцца сваімі найлепшымі практычнымі напрацоўкамі з калегамі, набыць для сябе новыя веды, ˮу жывую“ прапрацаваць асобныя праблемныя моманты – усё гэта мае станоўчы вынік і дазваляе спецыялістам павышаць свой прафесійны ўзровень.

Другі дзень семінара прайшоў на базе ТАА "Дзвінскі Бровар“, дзе ўдзельнікі семінара пазнаёміліся з гісторыяй прадпрыемства, з унікальнай тэхналогіяй вытворчасці, з арганізацыяй умоў працы і адпачынку работнікаў прадпрыемства, са станам аховы працы і пытаннямі выканання заканадаўства аб працы.