Таленты залатога пакалення

У рамках абласнога семінара "80 гадоў мірнага жыцця" ў г. Докшыцы праведзены 5 міжрэгіянальны фестываль творчасці пажылых "Таленты залатога пакалення", удзельнікамі якога сталі калектывы наведвальнікаў аддзяленняў для грамадзян пажылога ўзросту Браслаўскага, Глыбоцкага, Пастаўскага, Докшыцкага раёнаў Віцебскай вобласці, а таксама Барысаўскага і Мядзельскага раёнаў Мінскай вобласці. У фестывалі прынялі ўдзел намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Вера Астапенка, старшыня Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Аксана Палачаніна, начальнікі аддзелаў райвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, ганаровыя госці: Ірына Нарбекава - заслужаная артыстка РБ, Андрэй Скарынкін - паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі.

Пачалося мерапрыемства з наведвання мемарыяльнага комплексу "Шунёўка", дзе ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі.

Удзельнікі фестывалю прадэманстравалі свае творчыя таленты ў розных жанрах і яшчэ раз даказалі, што іх сэрцы напоўнены запалам, маладосцю, аптымізмам, жаданнем жыць, радавацца і натхняць.

Калектывы ўзнагароджаны падзякамі Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта і Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў, дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Докшыцкага раёна", ганаровай граматай Докшыцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, памятнымі падарункамі ад раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання раённай арганізацыі прафсаюзаў.