Ускладанне кветак да помніка вызваліцелям Полацка
У час візіту ў Полацк старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Барыс Сяргеевіч Яфрэмаў, начальнік упраўлення арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Наталля Уладзіміраўна Каравая, начальнік галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Алена Васільеўна Гомарава, прадстаўнікі актыву Полацкай РГА "Белая Русь" прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да помніка Вызваліцелям Полацка.