У аграгарадку Боркавічы адкрыўся стацыянарны сацыяльны пункт ТЦСАН Верхнядзвінскага раёна
Напярэдадні Дня пажылых людзей з мэтай забеспячэння даступнасці сацыяльных паслуг у ТЦСАН Верхнядзвінскага раёна ўрачыста адкрыўся стацыянарны сацыяльны пункт у аграгарадку Боркавічы. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Козел І.Ф., старшыня Боркавіцкага сельсавета Ясіпёнак Я.М., дырэктар ДУ "Луначарскі сацыяльны пансіянат "Сямейная ўтульнасць" Людская А.Г. Святочную атмасферу для прысутных стварылі работнікі Боркавіцкага дома культуры.
Дырэктар Верхнядзвінскага ТЦСАН сімвалічна ўручыла ключы ад кабінета, дзе размешчаны стацыянарны сацыяльны пункт, спецыялісту па сацыяльнай рабоце.
Пасля цырымоніі адкрыцця ў фармаце "адкрыты дыялог" прайшла сустрэча з насельніцтвам сельсавета, дзе прысутныя маглі задаць пытанні, у тым ліку і па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання.