​26 верасня 2024 г. у г. Чашнікі адбыўся семінар па пытаннях выканання заканадаўства аб працы, пенсійным забеспячэнні і ахове працы

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 70 прадстаўнікоў кадравых і эканамічных служб, спецыялістаў па ахове працы арганізацый Чашніцкага раёна.

Аб сучасных патрабаваннях да правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы і прадастаўленні кампенсацый па яе выніках расказала начальнік аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Драбянцова Вольга Віктараўна; прагучалі адказы на пытанні, праведзены індывідуальныя кансультацыі