У Віцебскай вобласці стартавала дабрачынная акцыя "Ад усёй душы"

Старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы", ініцыяванай Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, быў дадзены 23 снежня 2025 г. у Віцебскай абласной філармоніі, дзе ўшаноўвалі заслужаных грамадзян пажылога ўзросту, ветэранаў працы, сваёй працай і дасягненнямі якія ўнеслі значны ўклад у росквіт краіны і вобласці.

Больш за 350 прадстаўнікоў залатога ўзросту прыбылі на яго з усіх куткоў Віцебшчыны. Ледзь пераступаючы парог філармоніі, госці траплялі ў святочную атмасферу: папулярныя мелодыі выконваў сімфанічны аркестр. Працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі: выстава-кірмаш прадукцыі ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання, "срэбны" кірмаш вакансій, "Прафілактыка ў сферы кіберзлачынстваў, лічбавай і маёмаснай бяспекі для пажылых грамадзян", "Прафілактыка жыццядзейнасці грамадзян пажылога ўзросту", кафэ "Васількі" і інш.

Кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама на чале са старшынёй Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, ветэранскія арганізацыі ўручылі падзякі, падзячныя лісты, ганаровыя граматы заслужаным грамадзянам "срэбнага" ўзросту, якія прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

- Дзве акцыі – "Нашы дзеці і "Ад усёй душы", якія паралельна ідуць у гэтыя дні ў Беларусі, сімвалізуюць сувязь пакаленняў, пацвярджаюць, што ў нашай краіне памятаюць пра ўсіх грамадзян, ад малога да вялікага, - звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. Акцыя "Ад усёй душы" накіравана на тое, каб прыйсці ў кожны дом. Бо ў нас больш за 140 тыс. адзінока пражываючых і больш за 20 тыс. адзінокіх грамадзян пенсійнага ўзросту. Да таго, каб стварыць ім свята, падключаюцца прадпрыемствы і ўстановы, дзе яны працавалі, грамадскія арганізацыі, моладзь.

Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Барыс Яфрэмаў паведаміў, што цяпер на Віцебшчыне пражывае больш за 308 тыс. атрымальнікаў пенсій, ён выказаў упэўненасць, што святочная хваля, якая паднялася ў філармоніі, дойдзе да кожнага раённага цэнтра, установы сацыяльнай абароны, аграгарадка і вёскі. Яе мэта - праява ўвагі і клопату да пажылых грамадзян.

Удзельнікі мерапрыемства атрымалі не толькі віншаванні, але і добрыя эмоцыі.