У Віцебскім аблвыканкаме ўзнагародзілі пераможцаў штогадовага абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы

Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін уручыў падзякі і прэміі кіраўнікам, якія эфектыўна клапоцяцца аб захаванні здароўя і жыцця сваіх работнікаў. У спісе - 13 прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна. Асноўнымі крытэрамі адбору з'яўляюцца стварэнне належных умоў працы, уключаючы закупку сродкаў індывідуальнай абароны, уладкаванне пакояў для харчавання і адпачынку, паляпшэнне агульных умоў, адсутнасць вытворчага траўматызму.

Дыпломамі "Узорная арганізацыя Віцебскай вобласці па ахове працы ў 2024 годзе" ўзнагароджаны: дзяржаўная ўстанова "Сялюцкі сацыяльны пансіянат "Тэрыторыя дабра", Віцебскі раён; прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Метрасалес", Чашніцкі раён; філіял "Полацкводаканал" унітарнага прадпрыемства "Віцебскаблводаканал"; таварыства з абмежаванай адказнасцю "Металапракатная кампанія", Мiёрскі раён.

Падзячныя лісты старшыні аблвыканкама за высокі ўзровень культуры аховы працы, захаванне здароўя работнікаў і арганізацыю бяспечнай працы атрымалі: унітарнае прадпрыемства "Інстытут Віцебскграмадзянпраект", г. Віцебск, ТАА "Энергакамплек-Тара", Лёзненскі раён, ААТ "Птушкафабрыка Гарадок", Гарадоцкі раён, ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод", Верхнядзвінскі раён, Полацкі занальны вузел электрасувязі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам", філіял "Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 34" РУП "Віцебскаблаўтадар", Браслаўскі раён, унітарнае прадпрыемства "Віцебскгазбуд" ААТ "Белгазбуд", Віцебскі раён, філіял "Аршанскае вытворчае ўпраўленне" вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз", філіял "Глыбоцкія электрычныя сеткі" Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Віцебскэнерга".