Выніковая калегія камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама

Па традыцыі напрыканцы студзеня сістэма сацыяльнай абароны Віцебскай вобласці падводзіць вынікі дзейнасці за мінулы год. Вось і сёння, 31 студзеня 2025 года, на пасяджэнні калегіі разгледжаны напрамкі работы органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў 2024 годзе і вызначаны задачы па далейшаму развіццю сацыяльна-працоўнай сферы ў 2025 годзе.

На калегію былі запрошаны партнёры са структурных падраздзяленняў аблвыканкама, грамадскіх арганізацый.

У рабоце калегіі прынялі ўдзел намеснікі Міністра працы і сацыяльнай абароны В. Кавалькоў і старшыні Віцебскага аблвыканкама В. Дурноў. Яны далі высокую ацэнку рабоце камітэта і паставілі задачы, якія неабходна вырашаць у бягучым перыядзе.