Вынікі дзейнасці арганізацый сацыяльна-працоўнай сферы Віцебскай вобласці за 2024 год
Па выніках спаборніцтва сярод камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама за дасягненне найлепшых вынікаў выканання асноўных паказчыкаў развіцця сацыяльна-працоўнай сферы ў 2024 годзе ў намінацыях "Забеспячэнне высокіх гарантый сацыяльнай абароны насельніцтва" і "Забеспячэнне бяспечных умоў працы" дыпломамі I ступені ўзнагароджаны камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта!
У намінацыях "Лепшы сацыяльны пансіянат 2024 года" і "Лепшы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў 2024 годзе" I месцы занялі дзяржаўныя ўстановы "Бабініцкі сацыяльны пансіянат "Зорны" і "Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва"!
Дзякуем усім работнікам сацыяльна-працоўнай сферы за плённую, эфектыўную працу і віншуем з высокімі ўзнагародамі!
Выказваем упэўненасць, што максімальная патрабавальнасць да сябе, інавацыйныя падыходы і імкненне да далейшага развіцця сацыяльна-працоўнай сферы дазволяць рэалізаваць пастаўленыя задачы ў 2025 годзе і дасягнуць новых перамог!