Зменены парадак працаўладкавання беспрацоўных з перасяленнем у сельскую мясцовасць
З 7 лютага 2025 г. набыла моц новая рэдакцыя Інструкцыі аб парадку і ўмовах аказання садзейнічання ў перасяленні беспрацоўных і членаў іх сем'яў у сувязі з пераездам у іншую мясцовасць, зацверджаная пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2024 г. № 101.
Згодна з інструкцыямі органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аказваецца садзейнічанне ў перасяленні беспрацоўнага і членаў яго сям'і ў выпадку прадастаўлення месца працы ў іншай мясцовасці (іншым населеным пункце) у межах Рэспублікі Беларусь.
Пры перасяленні ў сельскую мясцовасць беспрацоўным аказваецца фінансавая падтрымка ў памеры 9-ці кратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, устаноўленага Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, які дзейнічае на дату працаўладкавання (з 1 лютага 2025 г. БПМ - 428,76 рубля).
Пры перасяленні беспрацоўнага і членаў яго сям'і ў сельскую мясцовасць з прадастаўленнем фінансавай падтрымкі абавязковай умовай з'яўляецца выкананне працы ў наймальніка па працоўным дагаворы тэрмінам не менш за 1 год.
Перасяленне беспрацоўнага і членаў яго сям'і на новае месца жыхарства і работы па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з выдзяленнем грашовых сродкаў аказваецца толькі адзін раз.
Для аказання дадзенай меры садзейнічання беспрацоўнаму неабходна звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльна абароне гаррайвыканкама па месцы пражывання.