Форум валанцёраў «срэбнага» ўзросту Расонскага раёна

Упершыню ў Віцебскай вобласці 28.09.2022 у рамках рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць» у незвычайным фармаце адбыўся абласны валанцёрскі форум, прысвечаны Дню пажылых людзей. У рамках форуму было арганізавана ўрачыстае ўшаноўванне лепшых валанцёраў.

У музеі партызанскага побыту пад адкрытым небам в. Роўнае Поле Расонскага раёна валанцёраў «срэбнага» ўзросту віталі прадстаўнікі дзяржаўных органаў улады, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, старшыні Саветаў пажылых грамадзян вобласці.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі форуму прэзентавалі сваю валанцёрскую дзейнасць, прынялі ўдзел у конкурсах «Песні ваенных гадоў», «Ліст у мінулае», «Флэшмоб (на мелодыі ваенных гадоў»).

Лепшыя валанцёры былі адзначаны дыпломамі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

У праграме мерапрыемства таксама была прадстаўлена рэканструкцыя побыту партызанскага атрада і прэзентацыя жыцця знакамітага земляка «Старонкі жыцця П.М. Машэрава».

Скончылася мерапрыемства абедам партызанскай палявой кухні.

Удзельнікі форуму павезлі з сабой не толькі зарад бадзёрасці, прыемныя ўражанні, новыя знаёмствы, але і перадавы валанцёрскі вопыт.