Глубокое

У Глыбоцкім раёне прайшоў раённы этап конкурсу «Сям'я года». Яго ўдзельнікамі сталі пяць шматдзетных сем'яў. Кожная сям'я падрыхтавала сваю візітную картку ў выглядзе відэароліка, прадэманстраваўшы гісторыю свайго роду, сямейныя звычаі, традыцыі, захапленні і дасягненні. Госці свята ўбачылі таленты, якімі багатыя бацькі і дзеці сем'яў-удзельніц. Пераможцам конкурсу стала сям'я Папельскіх - тата Дзмітрый, маці Вольга і дзеці Дамініка, Канстанцін і Максім.