Наваполацк

Пераможцамі рэспубліканскага этапу конкурсу "Сям'я года - 2024" стала шматдзетная сям'я Жарнасек. Канстанцін і Кацярына Жарнасек - работнікі завода "Палімір" ААТ "Нафтан". Старэйшая дачка Дар'я - навучэнка ліцэя і прафесійная спартсменка. У мінулым дзяўчына займалася мастацкай гімнастыкай, а зараз - лёгкай атлетыкай. Сярэдняя дачка Аляксандра - выхаванка "Дзіцячага сада №26 г. Наваполацка" і студыі эстраднага вакалу "Канфеці" Палаца культуры ААТ "Нафтан", а самы маленькі член сям'і Назар, выхаванец "Дзіцячага сада №26 г. Наваполацка", наведвае Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны цырк "Юнацтва" ДКН.