Навучанне пад заказ наймальніка

Адрасная падрыхтоўка кадраў

Увазе кіраўнікоў арганізацый!

Грамадзянін з яго згоды можа быць накіраваны на навучанне ў адпаведнасці з заяўкай канкрэтнага наймальніка, які гарантуе яго працаўладкаванне пасля завяршэння поўнага курса навучання. У гэтым выпадку заключаецца трохбаковы дагавор (упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райгарвыканкама - грамадзянін - наймальнік), у якім вызначаюцца правы і абавязкі бакоў, а таксама іх адказнасць за парушэнне ўмоў дагавора. Трохбаковы дагавор можа быць заключаны таксама ў перыяд праходжання грамадзянінам вытворчай практыкі.

Навучанне грамадзян пад заказ наймальнікаў праводзіцца па прафесіях (спецыяльнасцях) розных галін эканомікі: прамысловасці, транспарту, сувязі, будаўніцтва, гандлю і грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пры гэтым наймальнік мае магчымасць:

Па жаданні наймальніка разглядаецца пытанне групавога навучання грамадзян для арганізацыі па запатрабаваных прафесіях (спецыяльнасцях).

КАЛІ ВЫ ЗАЦІКАЎЛЕНЫ Ў СУМЕСНАЙ РАБОЦЕ ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ КВАЛІФІКАВАНЫХ КАДРАЎ ДЛЯ ВАШАЙ АРГАНІЗАЦЫІ, ЗВЯРТАЙЦЕСЯ Ў АДДЗЕЛЫ ЗАНЯТАСЦІ НАСЕЛЬНІЦТВА ЎПРАЎЛЕННЯЎ ПА ПРАЦЫ, ЗАНЯТАСЦІ І САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ РАЙГАРВЫКАНКАМАЎ

Палажэнне аб парадку арганізацыі навучання і працаўладкавання па накіраванню органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і Палажэнне аб парадку кампенсацыі фактычных затрат органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, звязаных з арганізацыяй навучання, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 09.06.2025 № 312