Стварэнне спецыялізаваных працоўных месцаў для інвалідаў

Парадак фінансавання і кампенсацыі выдаткаў на стварэнне і захаванне працоўных месцаў, у тым ліку спецыялізаваных, для працаўладкавання інвалідаў за кошт сродкаў, што накіроўваюцца на фінансаванне мерапрыемстваў у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва, прадугледжаных заканадаўствам аб занятасці насельніцтва (далей - сродкі бюджэту) вызначаны Палажэннем аб парадку фінансавання і кампенсацыі выдаткаў на стварэнне і захаванне працоўных месцаў, у тым ліку спецыялізаваных, для працаўладкавання інвалідаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.02.2009 № 128, на падставе якога камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама ажыццяўляе:

Базавая велічыня прымяняецца ў памеры, устаноўленым на дату звароту арганізацыі за фінансаваннем расходаў на стварэнне спецыялізаваных працоўных месцаў для працаўладкавання інвалідаў і кампенсацыяй выдаткаў на стварэнне і захаванне працоўных месцаў для працаўладкавання інвалідаў.

Фінансаванне і кампенсацыя выдаткаў арганізацый і наймальнікаў на стварэнне працоўных месцаў для інвалідаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заданнямі, усталяванымі рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Фінансаванне і кампенсацыя выдаткаў ажыццяўляецца ў межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты мерапрыемствамі Дзяржаўнай праграмы ˮРынак працы і садзейнічанне занятасці“ на 2021-2025 гады, і з улікам заявак арганізацый і наймальнікаў.

Палажэнне аб парадку арганізацыі і фінансавання мерапрыемстваў па адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.02.2009 №128)