Чыгуначны раён г. Віцебска

У Чыгуначным раёне г. Віцебска адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года - 2024".

5 сем'яў удзельнікаў конкурсу годна прадставілі свае візітныя карткі, кожная гісторыя сям'і ўнікальная і непаўторная. Лепшыя шматдзетныя сем'і раёна прадэманстравалі сацыяльна-значныя праекты, уклад у жыццё і развіццё горада і раёна. Актыўная жыццёвая пазіцыя ўдзельнікаў зрабіла вялікае ўражанне на журы і гасцей конкурсу.