Показаны записи 111-120 из 1,303.

З 7 кастрычніка па 15 лістапада 2024 г. на тэрыторыі Віцебскай вобласці стартуе месячнік бяспечнай працы ў рэальным сектары эканомікі

04/10/2024
Адпаведнае распараджэнне падпісана губернатарам А.М. Субоціным з мэтай забеспячэння бяспечных умоў працы і зніжэння ўзроўню вытворчага траўматызму ў траўманебяспечных галінах рэальнага сектара эканомікі, акцэнтуючы ўвагу на прамысловых і будаўнічых аб'ектах вобласці. Кіраўнікам арганізацый у перыяд правядзення месячніка неабходна забяспечыць: інфармаванне работнікаў аб стане ўмоў і аховы працы...

Марафон па скандынаўскай хадзе "Крок да даўгалецця"

01/10/2024
Сёння, 30 верасня ў пойме ракі Віцьба дадзены старт абласному марафону па скандынаўскай хадзьбе "Крок да даўгалецця". Удзел у марафоне прынялі каля 600 грамадзян пажылога ўзросту з усіх раёнаў і гарадоў вобласці. Самымі пажылымі ўдзельнікамі сталі Лапушынскі Генадзь Іванавіч (92 гады) і Красоўская Алена Іванаўна (93 гады). Генадзь Іванавіч - адзін з самых актыўных наведвальнікаў аддзялення забеспя...

Паважаныя землякі, жыхары старэйшага пакалення!

01/10/2024
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей. Гэта свята - сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў, сувязі часоў.У гэты дзень мы з асаблівай цеплынёй гаворым пра людзей старэйшага пакалення, у якіх за плячыма выдатныя дасягненні і неацэнны жыццёвы вопыт. Мы схіляемся перад вашай мудрасцю, заўсёды бярэм з вас прыклад. Вашы добрыя і своечасовыя парады дапамагаюць нам у жыцці.Хочацца, каб

У аграгарадку Боркавічы адкрыўся стацыянарны сацыяльны пункт ТЦСАН Верхнядзвінскага раёна

30/09/2024
Напярэдадні Дня пажылых людзей з мэтай забеспячэння даступнасці сацыяльных паслуг у ТЦСАН Верхнядзвінскага раёна ўрачыста адкрыўся стацыянарны сацыяльны пункт у аграгарадку Боркавічы. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Козел І.Ф., старшыня Боркавіцкага сельсавета Ясіпёнак Я.М., дырэктар ДУ "Луначарскі сацыяльны пансіянат "Сямейная ўтульнасць" Людская А.Г. Святочн...

​26 верасня 2024 г. у г. Чашнікі адбыўся семінар па пытаннях выканання заканадаўства аб працы, пенсійным забеспячэнні і ахове працы

27/09/2024
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 70 прадстаўнікоў кадравых і эканамічных служб, спецыялістаў па ахове працы арганізацый Чашніцкага раёна. Аб сучасных патрабаваннях да правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы і прадастаўленні кампенсацый па яе выніках расказала начальнік аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Драбянцова Вольга...

27 верасня 2024 г. у Віцебскім абласным выканаўчым камітэце адбыліся пасяджэнні

27/09/2024
27 верасня 2024 г. у Віцебскім абласным выканаўчым камітэце адбыліся: пасяджэнне Міжведамаснага савета па правах інвалідаў пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце, на якім былі разгледжаны пытанні стварэння даступнага асяроддзя (у тым ліку ўзгодненыя прапановы ў праект праграмы на 2026-2030 гады па стварэнні даступнага асяроддзя на сацыяльна значных аб'ектах), рэабілітацыі інвалідаў, развіцці ф...

​ТЦСАН Дубровенскага раёна з увагай і клопатам пра людзей!

27/09/2024
27 верасня 2024 года напярэдадні Дня пажылых людзей адбылося ўрачыстае адкрыццё стацыянарнага сацыяльнага пункта ТЦСАН Дубровенскага раёна ў аграгарадку Ерамееўшчына. Гэта падзея стала цудоўным падарункам і значнай падзеяй для жыхароў аграгарадка і навакольных вёсак. Удзельнічаючы ў цырымоніі пераразання стужачкі, намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама С.В. Рыжанская і начальнік упраўлення п...

У г. Орша 24.09.2024 адбыўся чарговы міжраённы семінар па пытаннях выканання заканадаўства аб працы, пенсійным забеспячэнні і ахове працы

26/09/2024
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 200 прадстаўнікоў арганізацый Аршанскага, Дубровенскага і Талачынскага раёнаў Віцебскай вобласці. Аб сучасных патрабаваннях да правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы і прадастаўлення кампенсацый па яе выніках расказала начальнік аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Драбянцова Вольга Віктараўна. Актуальныя пытанні працоўнага заканадаўства а...

Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у Віцебскай вобласці

21/09/2024
20 верасня 2024 года ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання прайшла сустрэча Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Паўлючэнка Н.В. у Чашніцкім райвыканкаме з працоўным калектывам. Акрамя асноўнай тэмы Міністр расказала спецыялістам навацыі Закона аб сацыяльным абслугоўванні, у прыватнасці ўкараненнi доўгачасовага догляду.

Падведзены вынікі першага этапу агляду-конкурсу "Лепшае інфармацыйнае забеспячэнне аховы працы" сярод мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў

20/09/2024
Галоўная мэта агляду-конкурсу - папулярызацыя аховы працы і рэалізацыя паўнамоцтваў мясцовымі органамі ўлады па ажыццяўленні дзяржаўнага кіравання аховай працы на тэрытарыяльным узроўні. Асноўныя крытэры, па якіх ацэньвала камісія пад старшынствам намесніка старшыні аблвыканкама В.В. Дурнова дзейнасць органаў мясцовай улады: аналіз прычын вытворчага траўматызму і прафзахворваннi, эфектыўнасць рабо...