Вопыт практычнай работы
ПРАЦАЎЛАДКАВАННЕ БЕСПРАЦОЎНЫХ ДЛЯ НАБЫЦЦЯ ВОПЫТУ ПРАКТЫЧНАЙ РАБОТЫ
Парадак і ўмовы працаўладкавання беспрацоўных грамадзян для набыцця вопыту практычнай работы з частковай кампенсацыяй наймальнікам затрат на аплату працы вызначаецца Інструкцыяй аб парадку і ўмовах працаўладкавання беспрацоўных для набыцця вопыту практычнай работы з частковай кампенсацыяй наймальнікам затрат на аплату працы, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 10.10.2016 № 58 (далей - Інструкцыя).
Мерапрыемствы па працаўладкаванні беспрацоўных для набыцця вопыту практычнай работы па атрыманай прафесіі (спецыяльнасці) фінансуюцца за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей - сродкі фонду), якія накіроўваюцца на рэалізацыю мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва.
Для набыцця вопыту практычнай работы па атрыманай прафесіі (спецыяльнасці) накіроўваюцца беспрацоўныя, зарэгістраваныя ва ўпраўленнях па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гаррайвыканкамаў (далей – упраўленнi), з ліку:
- выпускнікоў устаноў адукацыі, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю;
- асоб, якія прайшлі прафесійную падрыхтоўку або перападрыхтоўку па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- асоб, якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі рабочых (служачых), адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі рабочых (служачых), адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) ва ўстановах адукацыі, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;
- асоб, якія працяглы час (больш за 12 месяцаў) не працавалі ў сувязі з доглядам дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама дзіцяці ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаваным вірусам імунадэфіцыту чалавека або хворым на СНІД.
Наймальнікі, якія прадстаўляюць працоўныя месцы для працаўладкавання беспрацоўных, маюць права на частковую кампенсацыю затрат на аплату іх працы. За кошт сродкаў фонду кампенсуюцца:
- выдаткі наймальнікаў на выплату заработнай платы грамадзянам, працаўладкаваным для набыцця вопыту практычнай работы, з улікам адпрацаванага часу ў памеры, які не перавышае мінімальную заработную плату, якая дзейнічае ў перыяд, за які праведзена налічэнне заработнай платы;
- сума абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, налічаных на заработную плату.
Пры згодзе наймальніка, упраўленне накіроўвае да яго для працаўладкавання беспрацоўных, прафесійныя якасці якіх адпавядаюць патрабаванням дадзенага наймальніка. З наймальнікам, які даў згоду на працаўладкаванне канкрэтнага беспрацоўнага, упраўленне заключае дагавор аб працаўладкаванні беспрацоўнага для набыцця вопыту практычнай работы па атрыманай прафесіі (спецыяльнасці) і частковай кампенсацыі затрат па аплаце яго працы. Наймальнік у пяцідзённы тэрмін з дня выдання загада аб прыёме на працу грамадзяніна, працаўладкаванага для набыцця вопыту практычнай работы прадстаўляе ва ўпраўленне копію гэтага загада.
З беспрацоўнымі, накіраванымі ўпраўленнем для працаўладкавання для набыцця вопыту практычнай працы, на ўмовах, вызначаных Інструкцыяй, наймальнікі заключаюць тэрміновыя працоўныя дагаворы тэрмінам ад двух да шасці месяцаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам аб працы.
З беспрацоўнымі, накіраванымі на працоўныя месцы, якія знаходзяцца ў малых гарадах і раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы, пералік якіх вызначаецца мерапрыемствамі па рэалізацыі (выкананні) дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва, наймальнікі заключаюць тэрміновыя працоўныя дагаворы тэрмінам на адзін год.
Наймальнікі штомесяц, у пяцідзённы тэрмін з даты выплаты заработнай платы грамадзянам, працаўладкаваным для набыцця вопыту практычнай работы, прадстаўляюць ва ўпраўленне даведку аб затратах па аплаце працы гэтых грамадзян з указаннем даты выплаты заработнай платы і выплаты абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду, налічаных на заработную плату, яе памеры і перыяду, за які налічана заработная плата.
Упраўленне ў пяцідзённы тэрмін з даты атрымання даведкі аб затратах, прадстаўляе ў тэрытарыяльныя органы дзяржаўнага казначэйства плацежныя дакументы для пералічэння грашовых сродкаў на разліковы банкаўскі рахунак наймальніка ў мэтах частковай кампенсацыі яму названых затрат.
У выпадку датэрміновага скасавання тэрміновай працоўнай дамовы з:
- грамадзянінам, наймальнік на працягу трох працоўных дзён з даты звальнення прадстаўляе ва ўпраўленне копію загада з указаннем прычын звальнення, пры гэтым грамадзянін можа быць зарэгістраваны ў якасці беспрацоўнага ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;
- наймальнікам, пры невыкананні ім умоў, прадугледжаных дагаворам; прызнання эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) наймальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам, працоўныя адносіны з грамадзянінам працягваюцца на ранейшых умовах;
- грамадзянінам, у сувязі з парушэннем наймальнікам заканадаўства аб працы, выдаткі наймальніка па аплаце працы дадзенага грамадзяніна не кампенсуюцца.