Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2021 г. № 367 "Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі" з 1 кастрычніка 2022 г. уведзены дадатковы від пенсійнага страхавання – добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі з фінансавай падтрымкай дзяржавы.
Права ўдзельнічаць у новым страхаванні даецца работнікам, за якіх іх работадаўцамі выплачваюцца абавязковыя ўзносы ў бюджэт фонду сацабароны насельніцтва.
Уступаць у новую праграму можна не пазней, чым за тры гады да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.
Выплачваць дадатковыя ўзносы на назапашвальную пенсію работнікі могуць за кошт уласных сродкаў. Пры гэтым задзейнічаецца механізм дзяржаўнага суфінансавання будучай назапашвальнай пенсіі.
Работнік разам з абавязковым 1-працэнтным узносам у бюджэт фонду можа, па жаданні, выплачваць дадатковы ўзнос на назапашвальную пенсію па выбраным ім тарыфе, але не больш за 10 працэнтаў ад фактычнага заробку.
У выпадку ўдзелу работніка ў дадзенай праграме работадаўца абавязаны будзе выплаціць дадатковы ўзнос на назапашвальную пенсію - суразмерна тарыфу ўзносу работніка, але не больш за 3 працэнтныя пункты.
Пры гэтым агульны ўзнос работадаўцы на сацыяльнае (пенсійнае) страхаванне не павялічыцца. Для яго будзе супамерна зменшаны тарыф абавязковага 28-працэнтнага страхавога ўзносу на пенсійнае страхаванне.
Добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі ажыццяўляецца рэспубліканскім унітарным страхавым прадпрыемствам "Стравіта".
Работнікі, якія жадаюць фармаваць дадатковую назапашвальную пенсію, павінны падаць заяву і заключаць дамову непасрэдна ў страхоўшчыка або ў электронным выглядзе праз афіцыйны сайт страхоўшчыка і прадставіць працадаўцу звесткі аб заключэнні дагавора.
Дадатковыя ўзносы на назапашвальную пенсію ў РУСП "Стравіта" будуць штомесяц пералічвацца працадаўцам па заяве работніка.
У сувязі з выплатай узносаў на дадатковую назапашвальную пенсію работніку даецца льгота па падаходным падатку.
Пры дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту страхоўшчыкам работніку штомесяц будзе выплачвацца дадатковая назапашвальная пенсія на працягу 5 або 10 гадоў (на выбар грамадзяніна).
Прадугледжваецца магчымасць атрымання ў спадчыну назапашвальнай пенсіі.
Указам зацверджана Палажэнне, якое дэталёва рэгламентуе парадак і ўмовы ажыццяўлення добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі, уключаючы правы і абавязкі работніка і страхоўшчыка.