Сацыяльныя гарантыі, пацярпеўшым на Чарнобыльскай АЭС
Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
Удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС даецца сацыяльная падтрымка ў залежнасці ад перыяду іх удзелу ў работах па ліквідацыі наступстваў аварыі, а таксама ад узроўню радыёактыўнага забруджвання тэрыторыі, на якой праводзіліся такія работы.
Найбольш значныя льготы прадугледжваюцца для ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, якія сталі інвалідамі з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама для грамадзян, якія прымалі ўдзел у работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у зоне эвакуацыі (адчужэння).
У працоўных адносінах
Удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый, інвалідам з прычыны катастрофы на ЧАЭС:
пераважнае права на пакіданне на працы пры скарачэнні колькасці або штата работнікаў;
прадастаўленне сацыяльнага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю 14 каляндарных дзён у годзе;
прадастаўленне водпуску ў летні ці іншы зручны час па жаданні работніка. Указаная гарантыя прадастаўляецца таксама работнікам, эвакуіраваным, адселеным, самастойна выехаўшым з тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення, за выключэннем тых, хто прыбыў у названыя зоны пасля 1 студзеня 1990 г.
Прадугледжаны таксама асаблівасці рэгулявання працы работнікаў, пражываючых (працуючых) на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання:
35-гадзінны працоўны тыдзень;
сутачныя ў павышаных памерах для часова накіраваных або камандзіраваных;
павышаная працягласць працоўнага водпуску (без уліку дадатковага водпуску за працу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы):
- 44 каляндарныя дні - для асоб, якія працуюць у зонах эвакуацыі (адчужэння), першачарговага адсялення і наступнага адсялення;
- 37 каляндарных дзён - для асоб, якія працуюць у зонах з правам на адсяленне;
водпуск па цяжарнасці і родах жанчынам з 27 тыдняў цяжарнасці працягласцю 146 каляндарных дзён (у выпадку ўскладнеёных родаў або нараджэння двух і больш дзяцей - 160 каляндарных дзён) незалежна ад колькасці дзён, фактычна скарыстаных да родаў.
Медыцынскім, фармацэўтычным работнікам, работнікам культуры, педагагічным работнікам і іншым спецыялістам устаноў адукацыі, спецыялістам сельскай гаспадаркі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, спецыялістам, якія ажыццяўляюць ветэрынарную дзейнасць, работнікам і спецыялістам сістэмы спажывецкай кааперацыі, спецыялістам і кіраўнікам спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў, заключыўшым кантракт пасля 31 снежня 2012 г. тэрмінам на 5 гадоў на працу ў арганізацыях, размешчаных у зонах з правам на адсяленне і наступнага адсялення, выплачваецца аднаразовая выплата:
пры заключэнні першага кантракта тэрмінам на 5 гадоў - 200 базавых велічынь;
пры заключэнні другога кантракта тэрмінам на 5 гадоў пасля 5 гадоў працы на ўмовах першага пяцігадовага кантракта - 300 базавых велічынь.
Падтрымка сем'яў з дзецьмі
Грамадзяне, якія пражываюць у населеным пункце, якія знаходзяцца на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення або зоне з правам на адсяленне, маюць права на выплату дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у памеры 150 працэнтаў ад устаноўленага памеру.
Павышаны памер дапамогі прызначаецца пры наяўнасці ў грамадзяніна, які ажыццяўляе догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў:
пастаяннага (пераважнага) пражывання ў населеным пункце, які знаходзіцца ў зоне наступнага адсялення або зоне з правам на адсяленне, і рэгістрацыі па месцы жыхарства ў дадзеным населеным пункце;
пасведчання пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, які пацвярджае права на льготы па артыкулах 21, 22 Закона "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый".
Пенсійнае забеспячэнне
Значны аб'ём ільгот даецца ў частцы пенсійнага забеспячэння. Гэта:
права на датэрміновую пенсію па ўзросце:
- на 10 гадоў раней дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту:
- на 5 гадоў раней дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту - удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, занятым на работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы ў 1986 - 1987 гадах у межах зоны эвакуацыі (адчужэння) (акрамя занятых у 10-кіламетровай зоне), пры наяўнасці інваліднасці (незалежна ад прычыны);
удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, якія прымалі ўдзел у працах па ліквідацыі наступстваў катастрофы ў межах 10-кіламетровай зоны ў 1986 годзе ці не менш за 10 сутак у 1987 годзе;
грамадзянам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, інвалідам з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
асаблівы парадак вылічэння пенсій па інваліднасці і з нагоды страты карміцеля - для асоб, якія сталі інвалідамі з прычыны калецтва або захворвання, выкліканага катастрофай на ЧАЭС, і сем'яў, якія страцілі карміцеля з прычыны названых прычын. У выглядзе пенсій па інваліднасці і з нагоды страты карміцеля ім кампенсуецца страчаны ў сувязі з інваліднасцю або стратай карміцеля заробак (даход).
ільготнае вылічэнне часу працы на эксплуатацыі ЧАЭС, а таксама ў зонах эвакуацыі, першачарговага адсялення і наступнага адсялення (залічваецца ў стаж для прызначэння пенсій у трайным або паўтарачным памеры ў залежнасці ад зоны, у якой працякала гэта праца, і часу яе выканання)
устанаўленне да пенсій даплат:
- надбавак інвалідам з прычыны калецтва або захворвання, выкліканага катастрофай на ЧАЭС у памеры ад 37 да 74 рублёў (на красавік б.г.)
- павышэнняў удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы (у залежнасці ад часу ўдзелу ў ліквідацыі наступстваў і зоны, у якой працякала праца па ліквідацыі) і асобам, адселеным з зон эвакуацыі (адчужэння), першачарговага адсялення і наступнага адсялення і самастойна пакінуўшым гэтыя зоны пасля катастрофы, у памеры ад 19 да 37 рублёў.
права на сацыяльную пенсію
інвалідам з прычыны чарнобыльскай катастрофы і дзецям, якія страцілі карміцеля з прычыны калецтва або захворвання, выкліканага катастрофай на ЧАЭС, у павышаных памерах.
Акрамя таго, грамадзянам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, дадзена права на наступныя дзяржаўныя сацыяльныя льготы.
- 90-працэнтную скідку з кошту лекавых сродкаў;
- бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, забеспячэнне іншымі тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі;
- першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне;
- бясплатны праезд у гарадскім і прыгарадным грамадскім транспарце;
- 50-працэнтную скідку з платы за жыллёва-камунальныя паслугі (прадастаўляецца грамадзянам, якія не маюць працаздольных членаў сям'і).