Рэабілітацыя (абілітацыя) інвалідаў
Сацыяльная рэабілітацыя і абілітацыя: віды паслуг і ўмовы прадастаўлення
Для праходжання курса сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па месцы жыхарства.
Курс рэабілітацыі складае 30 дзён, не больш за адзін раз у год. Пражыванне і харчаванне прадастаўляюцца бясплатна, праезд да месца рэабілітацыі і назад ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў атрымальніка паслуг.
1. Аддзяленне рэабілітацыі для інвалідаў па зроку і з парушэннем слыху
Установа: ДУ "Віцебскі сацыяльны пансіянат "На Дзвіне" (пр. Фрунзе, 92, корп. 2).
Кантакты: (8-0212) 67-51-86.
Пералік прадастаўляемых рэабілітацыйных паслуг:
Медыцынская рэабілітацыя: кансультаванне ўрачом-афтальмолагам; правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў; кансультаванне ЛОР-урачом (у філіяле №1 ДУАЗ "ВГЦП" гарадской паліклінікі №1); фізіятэрапеўтычнае ўздзеянне (электрафарэз, ультрагук, квантавая тэрапія, токі Бернара, імпульсная магнітатэрапія, інгаляцыі, тубусны кварц, амплiпульс, дарсанваль).
Фізічная рэабілітацыя: лячэбная фізкультура; масаж (ручны і крэсла).
Псіхалагічная рэабілітацыя: індывідуальнае кансультаванне, псіхадыягностыка, псіхапрафілактыка; навучанне метадам самарэгуляцыі і рэлаксацыі; ароматэрапія, спелеатэрапія.
Сацыяльна-бытавая адаптацыя: навучанне навыкам самастойнага арыентавання ў прасторы, фарміраванне жыццёва неабходных уменняў; навучанне эксплуатацыі бытавой тэхнікі, чытання і пісьма па сістэме Брайля, а таксама карыстанню тыфлатэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі.
Творчая і адукацыйная дзейнасць: працатэрапія (заняткі ў гуртках па інтарэсах), музычная тэрапія, бібліятэрапія, танцавальна-рухальная тэрапія, культурна-масавыя мерапрыемствы.
Навучанне і камунікацыя: навучанне мове жэстаў, рабоце на кампутары, адаптыўным праграмам для смартфона.
2. Аддзяленне рэабілітацыі для інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата
Установа: ДУ "Віцебскі сацыяльны пансіянат "На Дзвіне" (пр. Фрунзе, 92, корп. 2).
Кантакты: (8-0212) 67-51-78.
Пералік прадастаўляемых рэабілітацыйных паслуг:
Медыцынская рэабілітацыя: кансультацыя неўролага; фізіятэрапеўтычнае ўздзеянне (электрафарэз, ультрагук, квантавая тэрапія, токі Бернара, імпульсная магнітатэрапія, інгаляцыі, тубусны кварц, амплiпульс, дарсанваль).
Фізічная і функцыянальная рэабілітацыя: лячэбная фізкультура; масаж; эргатэрапiя (трэніроўка адчувальнасці пальцаў, графаматорыкі, распрацоўка суставаў); займальная фізкультура.
Псіхалагічная рэабілітацыя: індывідуальнае кансультаванне, групавыя заняткі, аднаўленне сямейных узаемаадносін; колера- і святлотерапія, ароматэрапія, аўдыётэрапія, рэлаксацыя, самарэгуляцыя.
Сацыяльна-бытавая адаптацыя: развіццё навыкаў самаабслугоўвання (самастойнае апрананне, падрыхтоўка простых страў, рамонт адзення).
Творчая і адукацыйная дзейнасць: працатэрапія (заняткі ў гуртках па інтарэсах), арттэрапія, культурна-масавыя мерапрыемствы, віртуальны турызм (наведванне цікавых месцаў Беларусі).
Навучанне: навучанне рабоце на кампутары.
3. Аддзяленне рэабілітацыі для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ад 18 да 31 года
Установа: ДУ "Багушэўскі дзіцячы сацыяльны пансіянат "Прамяністы" (в. Рабцава, д. 1, Сенненскі раён).
Кантакты: (8-02135) 53086.
Пералік прадастаўляемых рэабілітацыйных паслуг:
Медыцынская рэабілітацыя: ажыццяўленне лячэбна-прафілактычных і аздараўленчых мерапрыемстваў па прызначэнні ўрача; фізіятэрапеўтычнае ўздзеянне (электрафарэз, ультрагук, токі Бернара, імпульсная магнітатэрапія, інгаляцыі, тубусный кварц, амплiпульс, дарсанваль).
Фізічная рэабілітацыя: лячэбная фізкультура, адаптыўная фізкультура, масаж ручны, механічны, бескантактавы гідрамасаж. Механатэрапія з выкарыстаннем трэнажораў, трэнажора Гроса, апарата Корве.
Псіхалагічная рэабілітацыя: псіхалагічнае кансультаванне, дыягностыка, карэкцыя, прафілактыка і асвета; аднаўленне (фарміраванне) кагнітыўных навыкаў, дробнай маторыкі, псіхаматорных якасцяў, сэнсарных эталонаў.
Рэабілітацыя з выкарыстаннем інтэрактыўных тэхналогій (інтэрактыўны фізкультурны комплекс, інтэрактыўныя панэлі, праграмна-метадычны комплекс).
Сацыяльна-бытавая адаптацыя: фарміраванне (аднаўленне, развіццё) навыкаў самаабслугоўвання і бяспечнага выканання паўсядзённых задач, забеспячэнне асабістай бяспекі і гігіены.
Навучанне: навучанне карыстанню тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі і асістыўнымі прыладамі; навучанне самастойнай арыентацыі, перамяшчэнню, камунікацыі; навучанне карыстанню смартфонам, відэасувяззю і персанальным кампутарам; навучанне па праграме згодна з заключэннем цэнтра карэкцыйнага развіцця.
Працоўная і творчая рэабілітацыя: развіццё даступных працоўных навыкаў у гуртках, клубах, лячэбна-працоўных майстэрнях; заняткі па арт-тэрапіі (хроматэрапія, музыкатэрапія, танцавальная тэрапія, бібліятэрапія, казкатэрапія, лялькатэрапія, мульттэрапія).
Адукацыйная дзейнасць: культурна-масавыя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы (шашкі, дартс, бочэ, настольны тэніс, петанк).
4. Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі для інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця
Установа: ДУ "Бабініцкі сацыяльны пансіянат "Зорны" (Віцебская вобл., Аршанскі р-н, в. Зорная, вул. Інтэрнатаўская, д. 6).
Кантакты: (8-0216) 50-65-69.
Пералік прадастаўляемых рэабілітацыйных паслуг:
Медыцынская рэабілітацыя: правядзенне фізіятэрапеўтычных працэдур па прызначэнні ўрача пансіяната; ажыццяўленне фізічнай рэабілітацыі і абілітацыі; ігларэфлексатэрапія; гірудатэрапія.
Псіхалагічная рэабілітацыя: аказваюцца псіхалагічныя паслугі пражываючым (псіхадыягностыкі, псіхакарэкцыя, псіхапрафілактыка, псіхаасвета, псіхакансультаванне); спелеатэрапія; ароматэрапія; аўдыё-відэамедытацыі, рэлаксацыйныя практыкумы.
Сацыяльна-бытавая адаптацыя: трэнінгавыя, групавыя і індывідуальныя карэкцыйна-развіваючыя заняткі; інфармацыйна-асветніцкія, кансультацыйныя, прафілактычныя мерапрыемствы; асвета і кансультаванне пражываючых па пытаннях аптымізацыі ўзаемаадносін.
Паслугі суправаджаемага пражывання;
Цэнтр навучання і развіцця;
Працоўная і творчая рэабілітацыя: працатэрапія (заняткі ў гуртках па інтарэсах); арт-тэрапія, музыкатэрапія; развіццё даступных працоўных навыкаў у лячэбна-працоўных майстэрнях.
Адукацыйная дзейнасць: культурна-масавыя мерапрыемствы; гульні; экапрагулкі.
Неабходныя дакументы для прыёму:
Агульны пералік дакументаў (для ўсіх устаноў):
- Дакумент, які сведчыць асобу (або пасведчанне аб нараджэнні).
- Дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы законнага прадстаўніка (пры неабходнасці)
- Пасведчанне інваліда.
- Дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы (пры наяўнасці).
- Медыцынская даведка аб стане здароўя з указаннем медыцынскіх паказанняў, адсутнасці супрацьпаказанняў і профілю ўстановы.
- Хадайніцтва тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па месцы жыхарства ў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама аб выдзяленні пуцёўкі.
Дадатковыя патрабаванні:
Для непаўналетніх (да 18 гадоў): заключэнне Дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (запытваецца органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне).







