Страхавы стаж
Для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце неабходны стаж працы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (далей - страхавы стаж).
Патрабуемы страхавы стаж з 2025 года і наступных гадах складае 20 гадоў.
У страхавы стаж залічваюцца перыяды працы, іншай дзейнасці, на працягу якіх выплачваліся страхавыя ўзносы ў фонд сацыяльнай абароны, а таксама перыяды, за якія назначаліся дапамогі па часовай непрацаздольнасці, цяжарнасці і родах асобам, якія падлягаюць дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню.
У страхавы стаж не ўключаюцца перыяды:
- вайсковай службы (за выключэннем тэрміновай вайсковай службы пасля 1 студзеня 2020 г.)
- вучобы на дзённым аддзяленні
- догляду за дзецьмi ва ўзросце да 3 гадоў, дзецьмі-інвалідамі, інвалідамі 1 групы, асобамі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту
- атрымання дапамогі па беспрацоўі
Разам з тым гэтыя перыяды ўлічваюцца пры вызначэнні агульнага стажу, зыходзячы з якога вылічаецца памер пенсіі.
Даведачна: Усе віды дзейнасці, якую можна ўключыць у агульны стаж, пералічаныя ў артыкуле 51 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні".
Падлік страхавога стажу за перыяды пасля 1 ліпеня 1998 г. ажыццяўляцца з улікам узроўню атрымоўваемага работнікам заробку (даходу), з якога выплачваліся страхавыя ўзносы.
Так, калі страхавыя ўзносы выплачаныя за каляндарны год (альбо менш, калі ў годзе былі прыём на працу або звальненне, рэгістрацыя або выключэнне з ліку плацельшчыкаў страхавых узносаў) з заробку (даходу) нiжэй мінімальнай заработнай платы, страхавы стаж карэктуецца ў бок памяншэння з ужываннем паправачнага каэфіцыента.
Даведачна: Паправачны каэфіцыент разлічваецца шляхам дзялення фактычнага заробку (даходу), з якога выплачаны ўзносы, на сярэднеарыфметычную велічыню мінімальнай заработнай платы за адпаведны перыяд выплаты страхавых узносаў.
Атрымаць звесткі аб страхавым стажы, набытым пасля 2003 года, магчыма праз мабільны дадатак "ФСАН".
Па кансультацыю па пытаннях вылічэння страхавога стажу для прызначэння пенсіі можна звярнуцца да спецыялістаў упраўлення пенсійнага забеспячэння камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама па тэл. 8 (0212) 65 93 64, 8 (0212) 65 44 82.