Аб прыцягненні замежнай рабочай сілы
Працаўладкаванне замежных грамадзян
Актуальную інфармацыю аб наяўных вакансіях, у тым ліку на прадпрыемствах і арганізацыях Віцебскай вобласці можна атрымаць на сайце Дзяржаўнай службы занятасці Рэспублікі Беларусь.
Інфармацыя абнаўляецца штодня, забяспечваецца шырокі доступ да інфармацыі як грамадзян Рэспублікі Беларусь, так і грамадзян іншых дзяржаў. Акрамя таго, на сайце можна атрымаць інфармацыю аб вакансіях у сельскай гаспадарцы, у тым ліку з прадастаўленнем жылля.
У мэтах прыцягнення замежнай працоўнай сілы Законам аб знешняй працоўнай міграцыі ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2022 г. № 233-З з 1 ліпеня 2023 г. прадугледжана:
скасаванне нормы, якая абавязвае наймальніка атрымліваць дазвол (да 1 ліпеня 2023 г. для выкарыстання працы iншаземцаў у колькасці, якая перавышае дзесяць чалавек, наймальнік павінен быў атрымаць дазвол);
паведамляльны прынцып (наймальнікі пісьмова на працягу трох дзён апавяшчаюць падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі аб заключэнні працоўнага дагавора) (да 1 ліпеня 2023 г. – атрыманне спецыяльнага дазволу).
Паведамляльны прынцып распаўсюджваецца пры працаўладкаванні iншаземцаў па прафесіях працоўных (пасадах служачых), якія прыцягваюцца без уліку абмежаванняў па абароне нацыянальнага рынку працы.
Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2023 г. № 52 вызначаны пералік прафесій працоўных (пасад служачых), на якія прыцягваюцца замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія не маюць дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь, без уліку абмежаванняў па абароне нацыянальнага рынку працы, на 2024 год.