Дзяржаўная экспертыза ўмоў працы

Органы дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы

Органы дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Рэспублікі Беларусь, да якіх адносіцца аддзел дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, утвораны для ажыццяўлення кантролю за правільнасцю прымянення спісаў вытворчасцей, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў, якія даюць права на пенсію за работу з асаблівымі ўмовамі працы, пераліку тэкстыльных вытворчасцей і прафесій для мэт прафесійнага пенсійнага страхавання работніц тэкстыльнай вытворчасці, занятых на станках і машынах, якасцю правядзення работадаўцамі атэстацыі рабочых месц па ўмовах працы, а таксама нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы і пенсійным забеспячэнні па пытаннях прадастаўлення кампенсацый работнікам за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы.

Дзяржэкспертыза ўмоў працы ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Палажэннем аб органах дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Рэспублікі Беларусь.

Галоўным дзяржаўным экспертам вобласці па ўмовах працы з'яўляецца намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Галадзюк Ірына Віктараўна.

Аддзел дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы:

Пасада Прозвішча, iмя, iмя па бацьку Кабінет Тэлефон

Начальнік аддзела

(намеснік галоўнага дзяржаўнага эксперта вобласці па ўмовах працы)

Драбянцова Вольга Віктараўна

9

8 (0212) 68-85-03

Галоўны спецыяліст

(дзяржаўны эксперт вобласці па ўмовах працы)

Мядзведзеў Аляксандр Уладзіміравіч

9

8 (0212) 65-93-42

Рэферэнт

Еліна Людміла Уладзіміраўна

34

Функцыі дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы:

  1. экспертыза і падрыхтоўка заключэнняў па пытаннях:
    • правільнасці прымянення спісаў вытворчасцей, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў, якія даюць права на пенсію за работу з асаблівымі ўмовамі працы і пераліку тэкстыльных вытворчасцей і прафесій для мэт прафесійнага пенсійнага страхавання работніц тэкстыльнай вытворчасці, занятых на станках і машынах;
    • якасці правядзення працадаўцамі атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы і абгрунтаванасці прадастаўлення кампенсацый работнікам за працу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы;
    • умоў працы на працоўных месцах.
  2. ажыццяўленне нагляднай дзейнасці ў сферы выканання заканадаўства аб працы і пенсійным забеспячэнні па пытаннях прадастаўлення кампенсацый работнікам за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы;
  3. аказанне кансультатыўнай і метадычнай дапамогі наймальнікам па пытаннях атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы і датэрміновага пенсійнага забеспячэння.

Нарматыўныя дакументы па атэстацыі працоўных месцаў

Узоры дакументаў па атэстацыі працоўных месцаў