Прафілактыка хатняга гвалту
Хатнi гвалт - наўмысныя супрацьпраўныя або амаральныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага або сэксуальнага характару блізкіх сваякоў, былых мужа і жонкі, грамадзян, якія маюць агульнае дзіцяці (дзяцей), або іншых грамадзян, якія пражываюць (пражывалі) сумесна і вядуць (вялі) агульную гаспадарку, у адносінах адзін да аднаго, якія прычыняюць фізічныя і (або) псіхічныя пакуты;
пацярпелы ад хатняга гвалту - грамадзянін, якому у выніку здзяйснення хатняга гвалту прычынены фізічныя і (або) псіхічныя пакуты (артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў").
Прыкметы хатняга гвалту:
- прамая слоўная агрэсія (крыўдныя выказванні ў адрас ахвяры, прыніжэнне яе на людзях і сам-насам, абвінавачанне ва ўласных няўдачах);
- прэзырэнне (напрыклад: відавочная непавага з выказваннем свайго пункту гледжання пры любым зручным выпадку. Агрэсар не паважае творчую дзейнасць, працу ахвяры, ды і ўсё, што яна робіць);
- насмешкі, здзекі і абразы;
- пастаянныя крыкі пагрозы ў бок ахвяры;
- сляды ўдараў, шнары, парэзы, пераломы, удары;
- прымус агрэсарам уступаць з ім у сэксуальны кантакт без жадання ахвяры;
- запалохванне, у тым ліку пагрозы выкрасці дзяцей і не даваць з імі мець зносіны;
- моцная і неабгрунтаваная рэўнасць;
- ігнараванне пачуццяў жонкі (мужа);
- мужчына не лічыцца з меркаваннем жонкі і наадварот;
- муж падвяргае небяспецы жонку. Прымушае яе знаходзіцца ў такіх умовах, якія пагражаюць рызыкай здароўю і жыццю;
- не дазваляе карыстацца тэлефонам;
- агрэсар цалкам кантралюе жыццё сваёй ахвяры ці імкнецца да гэтага. Толькі ён можа прымаць рашэнні ў жыцці іх абодвух. Так муж можа прымушаць жонку адной забяспечваць усю сям'ю ці наадварот не дазваляць ёй працаваць. Таксама дэспат можа накласці забарону на выхад з дому без яго згоды, і дарослая жанчына павінна літаральна пытаць дазволу на ўсе свае дзеянні.
Алгарытм дзеянняў ахвяры ў выпадку хатняга гвалту:
- паспрабуйце не ізаляваць сябе ад свайго сацыяльнага асяроддзя, падтрымлівайце цесныя адносіны са сваімі сябрамі (сяброўкамі), сваякамі, суседзямі і да т.п.;
- звярніце ўвагу на тое, у якіх выпадках ваш муж праяўляе гвалт з тым, каб папярэдзіць такія сітуацыі загадзя і засцерагчы сябе і дзяцей;
- вызначыце для сябе такое месца ў доме, якое будзе далёка ад месцаў, дзе ёсць прадметы, якія можна выкарыстоўваць у якасці зброі (напрыклад, кухня), і адначасова будзе блізкім да выхаду з кватэры (дома);
- вывучыце на памяць тэлефоны міліцыі, "крызіснага" пакоя, суседзяў, сяброў, да якіх можаце звярнуцца, будучы ў небяспецы;
- падумайце, якім чынам вы можаце звязацца з міліцыяй, не забывайце, што ў міліцыю вы зможаце патэлефанаваць бясплатна;
- раскажыце сябрам і суседзям, якім вы давяраеце, аб вашай сітуацыі; дамоўцеся аб знаках, па якіх яны змогуць зразумець, што вы ў небяспецы; дамоўцеся з імі, што трэба будзе зрабіць, калі вы падасце такі знак;
- адрэпеціруйце паводзіны ў момант небяспекі са сваімі дзецьмі; угаварыце іх, што ў сітуацыях ужывання гвалту яны не павінны ўмешвацца; адпрацуйце спецыяльныя словы, якія ў момант небяспекі будуць азначаць, што дзеці павінны паклікаць кагосьці на дапамогу або пакінуць кватэру (дом);
- пераканайце сваіх дзяцей, што гвалт ні ў якім разе не можа быць апраўданым, ніколі не думайце, што вы альбо вашыя дзеці з'яўляюцца прычынай гвалту;
- патрэніруйцеся з дзецьмі, як хутка пакінуць кватэру (дом);
- старайцеся захоўваць прадметы, якія могуць быць выкарыстаны ў якасці зброі (нож і да т.п.) у закрытых або цяжка даступных месцах;
- старайцеся не карыстацца рэчамі, якія можна выкарыстоўваць для ўдушэння (шаль, шалік, тоўстыя ланцужкі);
- заўсёды насіце з сабой мабільны тэлефон.
Меры пакарання, якія прымяняюцца да грамадзян, якія здзейснілі хатні гвалт:
Адміністрацыйная адказнасць – афіцыйнае папярэджанне; прафілактычны ўлік; вынясенне ахоўнага прадпісання.
Ахоўнае прадпісанне – устанаўленне грамадзяніну, які здзейсніў гвалт у сям'і, абмежаванняў на здзяйсненне пэўных дзеянняў.
Ахоўнае прадпісанне выносіцца грамадзяніну ў пісьмовай форме кіраўніком органа ўнутраных спраў або яго намеснікам у трохдзённы тэрмін з моманту атрымання пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання за правапарушэнне, прадугледжанае артыкуламі 9.1 (наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання і іншыя гвалтоўныя дзеянні), 93. (абраза), 17.1 (дробнае хуліганства) Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, учыненае ў адносінах да члена сям'і (далей - КоАП РБ).
Адміністрацыйнае правапарушэнне – наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, якое не пацягнула за сабой кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці, або нанясенне збіцця, не прывяло да прычынення цялесных пашкоджанняў, наўмыснае прычыненне болю, фізічных або псіхічных пакут, учыненых у адносінах да блізкага сваяка або члена сям'і, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства (артыкул 9.1 КоАП РБ) – накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Крымінальная адказнасць – за наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула за сабой кароткачасовае расстройства здароўя або нязначную ўстойлівую страту працаздольнасці, прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу, грамадскіх або папраўчых работ на тэрмін да аднаго года, ці арышту (арт. 153 КК РБ);
за гвалт, спалучаны з наўмысным прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання, не небяспечнага для жыцця, але выклікаўшага працяглае расстройства здароўя на тэрмін да 4-х месяцаў або значную ўстойлівую страту працаздольнасці менш чым на адну трэць, прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, ці абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, ці пазбаўлення волі на той жа тэрмін (арт. 149 КК РБ);
за катаванне, г.зн. наўмыснае прычыненне працяглага болю або пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты пацярпелага, або сістэматычнае нанясенне пабояў, якія не прывялі да наступстваў, прадугледжана пакаранне ў выглядзе арышту, або абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін (арт. 154 КК РБ).
Калі катаванне здзейснена заведама для вінаватага цяжарнай жанчыны, або састарэлай, або непаўналетняй, або асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане або залежным становішчы, прадугледжана пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі;
за гвалт, звязаны з наўмысным прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання, пагрозу забойствам або знішчэннем маёмасці агульнанебяспечным спосабам, прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу, або грамадскіх і папраўчых работ на тэрмін да аднаго года, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў, ці пазбаўлення волі на той жа тэрмін (арт.186 КК РБ);
згвалтаванне - караецца абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў (арт. 166 КК);
гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару – караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў (арт. 167 КК).
Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (далей - ТЦСАН) Віцебскай вобласці бязвыплатна аказваюць ахвярам хатняга гвалту кансультацыйна-інфармацыйныя, сацыяльна-педагагічныя, сацыяльна-псіхалагічныя, сацыяльна-пасрэдніцкія паслугі, матэрыяльную дапамогу, паслугу сацыяльнага патранату, часовага прытулку.
Сацыяльная паслуга - дзеянні па аказанні грамадзяніну дапамогі ў мэтах садзейнічання ў папярэджанні, пераадоленні цяжкай жыццёвай сітуацыі і (або) адаптацыі да яе (артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сацыяльным абслугоўванні");
кансультацыйна-інфармацыйныя паслугі - інфармаванне аб умовах і парадку арганізацыі і аказання сацыяльных паслуг, аказанне садзейнічання ў афармленні і запатрабаванні дакументаў, неабходных для рэалізацыі права на ўстаноўленыя заканадаўствам формы і віды сацыяльнай падтрымкі (артыкул
30 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сацыяльным абслугоўванні");
матэрыяльная дапамога - прадастаўленне грашовых сродкаў, прадуктаў харчавання, санітарна-гігіенічных вырабаў, сродкаў догляду, адзення, абутку і іншых прадметаў першай неабходнасці, паліва;
сацыяльна-педагагічныя паслугі - дзеянні, накіраваныя на сацыялізацыю грамадзян розных узроставых і сацыяльных груп, арганізацыю іх вольнага часу ў мэтах набыцця імі сацыяльнай арыентацыі і агульнапрынятых нормаў паводзін;
сацыяльна-пасрэдніцкія паслугі - садзейнічанне ўстанаўленню і пашырэнню сувязей паміж грамадзянамі, якія атрымліваюць сацыяльныя паслугі, і дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі), а таксама аказанне ва ўстаноўленым парадку паслуг па прадстаўленні інтарэсаў грамадзян, якія атрымліваюць сацыяльныя паслугі;
сацыяльна-псіхалагічныя паслугі - садзейнічанне грамадзянам у папярэджанні, вырашэнні псіхалагічных праблем, пераадоленні іх наступстваў, у тым ліку шляхам актывізацыі ўласных магчымасцей грамадзян, і стварэнне неабходных для гэтага ўмоў;
сацыяльны патранат - дзейнасць па суправаджэнні грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, накіраваная на яе пераадоленне, аднаўленне нармальнай жыццядзейнасці, мабілізацыю і рэалізацыю ўласнага патэнцыялу грамадзян для асабістага і сацыяльнага росту.
У вобласці ў кожным раёне і горадзе функцыянуе "крызісны" пакой. Грамадзянін (сям'я), пацярпеўшы ад гвалту, можа звярнуцца ў ТЦСАН і атрымаць часовы прытулак ад некалькіх гадзін да працяглага перыяду часу як у дзённы, так і ў вячэрні час сутак, на тэрыторыі іншага раёна (незалежна ад месца рэгістрацыі і пражывання).
"Крызісны" пакой - спецыяльна абсталяванае асобнае памяшканне, добраўпарадкаванае ў дачыненні да ўмоў адпаведнага населенага пункта для прадастаўлення ў выпадку неабходнасці асобам, якія знаходзяцца ў крызісным стане, часовага прытулку.
Падчас знаходжання грамадзян у "крызісным" пакоі бытавыя і іншыя ўмовы жыццядзейнасці вызначаюцца па прынцыпе самаабслугоўвання.
Адрасы і нумары тэлефонаў, па якіх можна звярнуцца па пытанні часовага прытулку ў "крызісным" пакоі:
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна - вул. Свабоды, д. 42а, тэл. 8-02131 6-63-96, 8-02131 6-40-36
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна - вул. К. Лібкнехта, д. 6, тэл. 8-02153 6-24-67, 8-02153 6-22-02
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна - вул. Ленінградская, д. 71, тэл. 8-02151 6-31-70, 8-033 349-28-92
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебскага раёна - вул. Камсамольская, д. 16, тэл. 8-0212 26-72-87, 8-029 701-01-12
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Глыбоцкага раёна – вул. Мінская, д. 91, тэл. 8-02156 3-72-88, 8-029 848-42-16
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гарадоцкага раёна - вул. Вароўскага, 8а, тэл. 8-02139 5-45-13, 8-02139 5-10-02
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Докшыцкага раёна – вул. Школьная, д. 17, тэл. 8-02157 5-99-13, 8-29 836-90-03
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дубровенскага раёна вул. Лапанькова, д. 7А, тэл. 8-02137 5-28-01, 8-02137 5-10-41
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна - вул. Савецкая, д. 35, тэл. 8-02132 3-49-41, 8-02132 6-62-60
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лёзненскага раёна - вул. Леніна, д. 59, тэл. 8-02138 5-52-18, 8-02138 5-57-30, 5-52-18
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна - вул. Камуністычная, д. 36-2, тэл. 8-02152 5-28-32, 8-02152 5-73-53
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна - вул. Леніна, д. 43, тэл. 8-0216 51-03-91, 8-0216 51-83-77
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Полацкага раёна - вул. Ф. Скарыны, д. 12, тэл. 8-0214 46-17-95, 8-0214 46-32-02
Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – вул. Савецкая, д. 3, тэл. 8-02155 2-50-02, 8-029 325-74-02
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Расонскага раёна - вул. Лапенка, д. 19а, тэл. 8-02159 5-04-74, 8-02159 5-76-05
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Сенненскага раёна - вул. Савецкая, д. 6, тэл. 8-02135 5-34-97, 8-02135 5-19-44
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Талачынскага раёна - вул. Энгельса, д. 18, тэл. 8-02136 2-35-99, 8-02136 2-11-06
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна - вул. Ленінская, д. 12, тэл. 8-02158 5-99-73, 8-029 599-48-02
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чашніцкага раёна - вул. Савецкая, 32, тэл. 8-02133 3-35-20, 8-02133 6-97-02
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна - вул. 17. Верасня, д. 12, тэл. 8-02154 6-92-59, 8-02154 6-92-59
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна - вул. Юбілейная, д. 8, тэл. 8-02130 5-71-98, 8-02130 5-88-22
Наваполацкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва - вул. Паркавая, д. 8, тэл. 8-0214 52-34-54, 8-029 598-40-05
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска - вул. Касманаўтаў, д. 5а, тэл. 8-0212 67-92-79, 8-0212 67-86-02
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Віцебска - вул. Смаленская, д. 9, тэл. 8-0212 63-20-00, 8-0212 48-00-10
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Віцебска - вул. 1-я Пралетарская, д. 20, тэл. 8-0212 37-20-17, 8-0212 37-61-02
КУДЫ ВЫ МОЖАЦЕ ЗВЯРНУЦЦА ПА ДАПАМОГУ, КАЛІ ВЫ ПАКУТУЕЦЕ АД ХАТНЯГА ГВАЛТУ?
У штаце ТЦСАН ёсць псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце, якія могуць дапамагчы разабрацца ў сітуацыі, якая склалася, пры неабходнасці перанакіраваць Вас у адпаведныя ўстановы, звярнуўшыся па тэлефонах "давер" ("гарачая лінія"):
ТЦСАН Бешанковіцкага раёна – 8 (02131) 6-63-96
ТЦСАН Браслаўскага раёна – 8 (02153) 6-31-36
ТЦСАН Верхнядзвінскага раёна – 8 (02151) 5-29-15
ТЦСАН Віцебскага раёна – 8 (0212) 69-04-77, 64-90-07
ТЦСАН Глыбоцкага раёна – 8 (02156) 3-08-74, 3-08-61
ТЦСАН Гарадоцкага раёна – 8 (02139) 5-45-13
ТЦСАН Докшыцкага раёна – 8 (02157) 5-20-51
ТЦСАН Дубровенскага раёна – 8 (02137) 5-28-01
ТЦСАН Лепельскага раёна – 8 (02132) 3-49-20
ТЦСАН Лёзненскага раёна – 8 (02138) 5 67 83, 5-29-62
ТЦСАН Міёрскага раёна – 8 (02152) 5-27-44
ТЦСАН Аршанскага раёна – 8 (0216) 54-03-48
ТЦСАН Полацкага раёна – 8 (0214) 46-17-95
Пастаўскі ТЦСАН – 8 (02155) 2-40-67
ТЦСАН Расонскага раёна – 8 (02159) 5-26-72
ТЦСАН Сенненскага раёна – 8 (02135) 5-26-33
ТЦСАН Талачынскага раёна – 8 (02136) 5-00-17
ТЦСАН Ушацкага раёна – 8 (02158) 5-00-34
ТЦСАН Чашніцкага раёна – 8 (02133) 6-22-53
ТЦСАН Шаркаўшчынскага раёна – 8 (02154) 6-20-40
ТЦСАН Шумілінскага раёна– 8 (02130) 5-71-98
Наваполацкі ТЦСАН – 8 (0214) 52-34-54
ТЦСАН Чыгуначнага раёна г. Віцебска – 8 (0212) 67-92-83,
67-91-06
ТЦСАН Кастрычніцкага раёна г. Віцебска – 8 (0212) 63-20-00
ТЦСАН Першамайскага раёна г. Віцебска – 8 (0212) 37-20-17
Грамадскія і рэлігійныя арганізацыі:
- ГРАМАДСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ "БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ МАЛАДЫХ ХРЫСЦІЯНСКІХ ЖАНЧЫН" Г. НАВАПОЛАЦК
Вiды паслуг:
• псіхалагічная дапамога
8 (029) 517 27 94
(з 15.00 да 18.00, акрамя суб. і нд.)
- ГРАМАДСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ "БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ МАЛАДЫХ ХРЫСЦІЯНСКІХ ЖАНЧЫН"
Вiды паслуг:
• інфармацыйная і эмацыйная падтрымка;
• сацыяльнае суправаджэнне;
• юрыдычная дапамога;
• псіхалагічная дапамога (пацярпелым і агрэсару)
8 (033) 6 032 032
(час работы з 9:00 да 18:00, выходны субб., нд.)
- СЯСТРЫЦТВА Ў ГОНАР ПРАПАДОБНАЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ
Віды паслуг:
• сацыяльная дапамога (прадастаўленне часовага прытулку);
• духоўная дапамога;
• псіхалагічная дапамога
8 (029) 151 95 22
8 (033) 688 40 49