Заработная плата

Сярэднямесячная заработная плата за студзень-чэрвень 2026 г. у цэлым па вобласці склала 2478,5 руб., у тым ліку за чэрвень – 2667,7 руб., тэмп росту да адпаведнага перыяду 2025 года – 115,5 і 116,3 працэнта адпаведна.

Тэмп росту рэальнай заработнай платы за студзень-чэрвень 2026 г., у тым ліку за чэрвень, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 109,7 і 111,5 працэнта адпаведна.

Сярэдняя заработная плата ў чэрвені 2026 г. па асноўных відах эканамічнай дзейнасці вобласці характарызуецца наступным чынам: сельская, лясная і рыбная гаспадарка – 2353,0 руб. (тэмп росту да чэрвеня 2025 г. – 120,2 працэнта), прамысловасць – 2925,1 руб. (115,1 працэнта), будаўніцтва – 3414,7 руб. (116,1 працэнта), гандаль – 2247,7 руб. (112,3 працэнта), транспарт – 2577,4 руб. (115,5%).

У бюджэтнай сферы за студзень – чэрвень 2026 г. сярэднямесячная заработная плата склалася ў памеры 2184,8 руб., у тым ліку за чэрвень – 2363,0 руб., тэмп росту да аналагічнага перыяду 2025 года склаў 117,5 і 118,5 працэнта адпаведна.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.11.2025 № 612 з 1 студзеня 2026 г. мінімальная заработная плата ўстаноўлена ў памеры 858 руб.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10.12.2025 № 718 базавая стаўка ўстаноўлена з 1 студзеня 2026 г. у памеры 297 руб.