Стварэнне спецыялізаваных працоўных месцаў для інвалідаў
За кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку фінансавання і кампенсацыі затрат на стварэнне і захаванне працоўных месцаў, у тым ліку спецыялізаваных, для працаўладкавання інвалідаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.02 .2009 № 128, камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама ажыццяўляе:
- фінансаванне расходаў на стварэнне спецыялізаваных рабочых месцаў у арганізацыях, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў, а таксама ў арганізацыях, што фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, якім рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў або дзяржаўнымі праграмамі ўстаноўлены заданні па стварэнні спецыялізаваных працоўных месцаў для працаўладкавання інвалідаў (далей - арганізацыі);
- кампенсацыя затрат арганізацый на стварэнне працоўных месцаў для працаўладкавання інвалідаў у адпаведнасці з заданнямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў або дзяржаўнымі праграмамі;
- кампенсацыя затрат наймальнікаў на стварэнне рабочых месцаў, у тым ліку спецыялізаваных, для працаўладкавання інвалідаў у адпаведнасці з заданнямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў або дзяржаўнымі праграмамі звыш трох працэнтаў ад спісачнай колькасці работнікаў, а таксама за набытае спецыялізаванае абсталяванне для стварэння рабочых месцаў працаўладкавання інвалідаў;
- кампенсацыя затрат арганізацый на захаванне працоўных месцаў для працаўладкавання інвалідаў.
Фінансаванне і кампенсацыя затрат арганізацый і наймальнікаў на стварэнне рабочых месцаў для інвалідаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заданнямі, устаноўленымі рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Фінансаванне і кампенсацыя затрат ажыццяўляецца ў межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты мерапрыемствамі Дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці на 2021-2025 гады, і з улікам заявак арганізацый і наймальнікаў.