Субсідыя беспрацоўным на адкрыццё прадпрымальніцтва
Парадак аказання садзейнічання беспрацоўным грамадзянам у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці вызначаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 сакавіка 2008 г. № 342 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб садзейнічанні беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці».
СУБСІДЫЯ – аднаразовая бязвыплатная дзяржаўная грашовая дапамога, якая прадастаўляецца органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне беспрацоўнаму для частковай кампенсацыі яго фінансавых расходаў звязаных з арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці.
Фінансавая падтрымка аказваецца беспрацоўным грамадзянам, афіцыйна зарэгістраваным у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на падставе прадстаўленых імі дакументаў у выглядзе СУБСІДЫІ за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Пераважнае права на садзейнічанне органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці прадастаўляецца беспрацоўным, якія ў сувязі са становішчам на рынку працы не маюць магчымасці атрымаць прыдатную працу і арганізуюць найбольш значныя для дадзенай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі віды прадпрымальніцкай дзейнасці, вызначаныя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Субсідыя прадастаўляецца:
- у памеры 11-разовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (далей - бюджэт пражытачнага мінімуму), які дзейнічае на дату заключэння органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з беспрацоўным дагавора аб прадастаўленні субсідыі;
- пры арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці беспрацоўнымі, зарэгістраванымі па месцы жыхарства ў малых гарадах і раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы, пералік якіх вызначаецца мерапрыемствамі па рэалізацыі (выкананні) дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва , а таксама ў сельскіх населеных пунктах, субсідыя прадастаўляецца ў памеры 15-кратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на дату заключэння органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з беспрацоўным дагавора аб прадастаўленні субсідыі;
- пры арганізацыі беспрацоўнымі прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з укараненнем вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак (аб'ектаў права прамысловай уласнасці - вынаходніцтва, карыснай мадэлі, прамысловага ўзору, гатункаў расліны, тапалогіі інтэгральнай мікрасхемы), субсідыя прадастаўляецца ў памеры 20-кратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму , які дзейнічае на дату заключэння органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з беспрацоўным дагавора аб прадастаўленні субсідыі.
Прадастаўленая беспрацоўнаму субсідыя выкарыстоўваецца ім на набыццё абсталявання, інструментаў, машын і механізмаў, сыравіны, матэрыялаў, аплату паслуг, а таксама на іншыя мэты, звязаныя з арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці , дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці.
Субсідыя прадастаўляецца беспрацоўным, дасягнуўшым 18-гадовага ўзросту і выконваючым абавязкі, вызначаныя ў частцы першай артыкула 9-1, і пры адсутнасці ў іх парушэнняў, указаных у абзацах другім - пятым часткі другой і абзацах другім і трэцім часткі шостай артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь», калі яны на працягу аднаго месяца з дня рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных не змаглі працаўладкавацца на прыдатную работу або зарэгістраваліся ў якасці беспрацоўных пасля праходжання прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і асваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў, афіцэрскіх курсаў і іншых відаў навучальных курсаў) па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Для вырашэння пытання аб прадастаўленні субсідыі беспрацоўны падае ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы сваёй рэгістрацыі наступныя дакументы:
- заяву аб прадастаўленні субсідыі;
- тэхніка-эканамічнае, у тым ліку фінансавае, абгрунтаванне (бізнес-план) эфектыўнасці арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці.
Пры арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з укараненнем вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак (аб'ектаў права прамысловай уласнасці - вынаходнiцтва, карыснай мадэлі, прамысловага ўзору, гатункаў расліны, тапалогіі інтэгральнай мікрасхемы), дадаткова беспрацоўны падае ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы сваёй рэгістрацыі адзін з наступных дакументаў, якія сведчаць права на выкарыстанне такога аб'екта:
- ахоўны дакумент на аб'ект права прамысловай уласнасці (патэнт або пасведчанне);
- зарэгістраваныя ў патэнтным органе ліцэнзійны дагавор аб прадастаўленні права выкарыстання вынаходнiцтва, карыснай мадэлі, прамысловага ўзору, гатункаў расліны, тапалогіі інтэгральнай мікрасхемы, дагавор саступкі правоў на ахоўваемыя ў Рэспубліцы Беларусь названыя аб'екты прамысловай уласнасці, дагавор комплекснай прадпрымальніцкай ліцэнзіі (франчайзінгу ) і іншыя дагаворы, якія па свайму зместу адпавядаюць названым дагаворам, або абавязацельства аб прадастаўленні названых дагавораў на працягу чатырох месяцаў пасля дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка або рэгістрацыі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, сялянскай (фермерскай) гаспадаркі.
УВАГА! Па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне магчыма прайсці навучанне па курсе «Асновы бізнес-планавання».
Органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне разглядаюць паступіўшыя ад Беспрацоўнага заяву і тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне (бізнес-план) і прымаюць рашэнне аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) субсідыі.
Пры прыняцці станоўчага рашэння, з Беспрацоўным заключаецца дагавор, у якім прадугледжаны правы і абавязкі бакоў, адказнасць за парушэнне ўмоў дагавора і іншыя ўмовы.
Беспрацоўны адкрывае бягучы (разліковы) рахунак у адкрытым акцыянерным таварыстве «Ашчадны банк «Беларусбанк», дае інфармацыю ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, якія размяшчаюць аплатнае даручэнне на пералічэнне субсідыі ў тэрытарыяльныя органы дзяржаўнага казначэйства ў тэрміны вызначаныя дагаворам.
Днём выдачы субсідыі лічыцца дзень залічэння грашовых сродкаў на бягучы (разліковы) рахунак адкрыты Беспрацоўным.
Пасля залічэння на рахунак субсідыі, Беспрацоўны рэгіструецца ў мясцовых органах выканаўчай і распарадчай улады ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, інфармацыі аб падачы заявы ў падатковы орган па месцы жыхарства аб пастаноўцы на ўлік у якасці асобы, ажыццяўляючай дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамесную дзейнасць і падае не пазней за 15 працоўных дзён пасведчанне аб рэгістрацыі ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароны.
Беспрацоўны падлягае зняццю з уліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з даты яго рэгістрацыі у якасці індывідуальнага прадпрымальніка або рэгістрацыі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, сялянскай (фермерскай) гаспадаркі , з дня пастаноўкі на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства ў якасці асобы, якая ажыццяўляе дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамесную дзейнасць.
Беспрацоўным у выпадку, калі з моманту спынення імі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці прайшло менш за 12 месяцаў, а таксама ў выпадку, калі яны раней атрымалі субсідыю, паўторна такая фінансавая падтрымка не аказваецца.
Свой прадпрымальніцкі праект Вы арганізуеце ад свайго імя, на свой страх і рызыку і пад сваю маёмасную адказнасць, выкарыстоўваючы асабістыя зберажэнні і сродкі бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, а значыць, прымаеце на сябе ўсю фінансавую і маральную адказнасць за вынікі сваёй дзейнасці.
Беспрацоўны, які атрымаў дзяржаўную падтрымку ў выглядзе субсідыі АБАВЯЗАНЫ:
- ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць не менш за 6 месяцаў на працягу 12-месячнага перыяду з дня дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка або рэгістрацыі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, у адваротным выпадку, абавязаны вярнуць атрыманую суму субсідыі
- у 7-дзённы тэрмін з дня наступлення абавязацельстваў па яе вяртанню;
- у выпадку нявыплаты ва ўстаноўленыя тэрміны збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці на наступны год пасля года атрымання субсідыі вярнуць атрыманую суму субсідыі ў 7-дзённы тэрмін пасля тэрміну, устаноўленага заканадаўствам для выплаты названага збору (г. зн. не пазней за 28 снежня бягучага года - ч. 3 арт.321, ч. 3 арт. 325 Падатковага кодэкса РБ)
- прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць мэтавае выкарыстанне атрыманай субсідыі не пазней за 3 месяцы з дня дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка або рэгістрацыі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, сялянскай (фермерскай) гаспадаркі або пастаноўкі на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства ў якасці асобы, якая ажыццяўляе дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамесную дзейнасць.