Часовая працоўная занятасць моладзі ў вольны ад вучобы час
Арганізацыя часовай працоўнай занятасці моладзі ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года, якая навучаецца ў адукацыйных установах на вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі, можа ажыццяўляцца ў арганізацыях незалежна ад іх арганізацыйна-прававых форм.
Наймальнікі, якія арганізуюць часовую працоўную занятасць моладзі, прадстаўляюць у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы свайго знаходжання пералікі свабодных працоўных месцаў (вакансій) з указаннем іх колькасці, звесткі аб відах работ і тэрмінах іх выканання, неабходнай колькасці маладых грамадзян, парадку і ўмовах арганізацыі работ і аплаты іх працы.
Фінансаванне названых мерапрыемстваў праводзіцца ў рамках Палажэння аб парадку арганізацыі і фінансавання часовай працоўнай занятасці моладзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2010 г. № 958.
Часовая занятасць моладзі арганізуецца з мэтай далучэння моладзі да грамадска карыснай работы і атрымання працоўных навыкаў, адаптацыі да працоўнай дзейнасці і падрыхтоўкі да самастойнага выхаду на рынак працы, паляпшэння матэрыяльнага дабрабыту шляхам:
- садзейнічання ўпраўленнямі (аддзеламі) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў у працаўладкаванні на свабодныя працоўныя месцы (вакансіі) наймальнікаў, у тым ліку на часовыя дадаткова створаныя месцы;
- удзелу ў рабоце студэнцкіх атрадаў.
Арганізатары часовай занятасці моладзі прадстаўляюць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гаррайвыканкама (далей – упраўленне):
- заяву аб выдзяленні грашовых сродкаў на арганізацыю часовай працоўнай занятасці моладзі з указаннем колькасці і пераліку свабодных і ствараемых часовых дадатковых працоўных месцаў, відаў работ і тэрмінаў іх выканання, неабходнай колькасці маладых грамадзян, парадку і ўмоў арганізацыі работ і аплаты іх працы;
- разлікі фінансавых затрат (каштарысы расходаў) на арганізацыю часовай працоўнай занятасці моладзі.
Упраўленні вывучаюць магчымасці арганізатараў па забеспячэнні часовай занятасці моладзі, фарміруюць банкі даных аб наяўных працоўных месцах для часовага працаўладкавання моладзі, вызначаюць аб'ёмы работ, забяспечваюць своечасовае інфармаванне маладых грамадзян, якія звярнуліся па садзейнічанне ў часовым працаўладкаванні, аб відах работ, аб'ёмах і ўмовах іх правядзення. З улікам фактычнай наяўнасці маладых грамадзян, якія маюць патрэбу ў часовым працаўладкаванні, наяўнасці фінансавых сродкаў на працягу сямі працоўных дзён з дня паступлення заявы разглядаюць прадстаўленыя наймальнікамі дакументы па арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі, рыхтуюць і накіроўваюць у камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама (далей - камітэт) заключэнне аб мэтазгоднасці выдзялення фінансавых сродкаў на названыя мэты з дадаткам прадстаўленых дакументаў.
Пры ўмове ўзгаднення дакументаў камітэтам упраўленне і арганізатар часовай занятасці моладзі заключаюць дамову.
Са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей – фонд) можа фінансавацца: набыццё спецадзення, інвентару, інструмента, матэрыялаў, бланкаў працоўных кніжак, аплата працы маладых грамадзян у выпадках, калі пры арганізацыі часовай занятасці моладзі ў якасці арганізатара выступаюць бюджэтныя арганізацыі. Пры гэтым выдаткі на набыццё спецвопраткі, інвентару, прылад і матэрыялаў, неабходных для правядзення работ, а таксама бланкаў працоўных кніжак не могуць перавышаць 50 адсоткаў выдаткаў паводле каштарысу выдаткаў па кожнай дамове аб арганізацыі і фінансаванні часовай працоўнай занятасці моладзі .
З маладымі грамадзянамі, накіраванымі органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне для часовага працаўладкавання, наймальнікі заключаюць тэрміновыя працоўныя дагаворы.
За кошт сродкаў фонду наймальніку пералічваюцца грашовыя сродкі на:
- аплату працы маладых грамадзян у памеры налічанай заработнай платы (з улікам выплат стымулюючага і кампенсуючага характару) за фактычна адпрацаваны час і выкананую работу, але не больш за памер мінімальнай заработнай платы (месячнай, гадзіннай), устаноўленага ў адпаведнасці з заканадаўствам, пры ўмове адпрацоўкі работнікам вызначанай яму наймальнікам нормы працягласці працоўнага часу і выканання месячнай (гадзіннай) нормы працы;
- выплату грашовай кампенсацыі за нявыкарыстаны працоўны водпуск, разлічанай зыходзячы з памеру заработнай платы, налічанай у адпаведнасці з абзацам другім сапраўднай часткі;
- выплату сум абавязковых страхавых узносаў у фонд і страхавых узносаў па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, разлічаных зыходзячы з памеру заработнай платы, налічанай у адпаведнасці з абзацам другім сапраўднай часткі.
Наймальнік абавязаны:
- забяспечваць выкананне патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы моладзі;
- выкарыстоўваць грашовыя сродкі па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з каштарысам расходаў на арганізацыю часовай працоўнай занятасці моладзі;
- праводзіць аплату працы маладых грамадзян у адпаведнасці з дзейнiчаючай у яго сістэмай аплаты працы.