Магчымасць атрымання грашовай кампенсацыі за асобныя тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі на 2023 год
З 6 студзеня 2023 года ўступіў у сілу загад Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 03.01.2023 № 1 "Аб устанаўленні памеру грашовай кампенсацыі затрат на тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі, набытыя грамадзянамі самастойна".
Загадам устаноўлены памеры грашовай кампенсацыі ў 2023 годзе на 10 сродкаў рэабілітацыі, якія набываюцца грамадзянамі самастойна, у прыватнасці: сродкі рэабілітацыі для людзей з інваліднасцю па зроку і слыху, а таксама супрацьпралежневыя матрацы і розныя дапаможныя прыстасаванні для апранання, прыёму і гатавання ежы, задавальнення бытавых і іншых патрэб.
Пры гэтым для грамадзян, якія не жадаюць самастойна набываць сродкі рэабілітацыі, захавана права на іх атрыманне ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Парадак звароту па кампенсацыю:
1. Па прадастаўленне грашовай кампенсацыі грамадзяне звяртаюцца ў цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў адпаведнасці з іх рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) на працягу 3 месяцаў з дня пакупкі сродку рэабілітацыі.
2. Дакументы, неабходныя для атрымання грашовай кампенсацыі:
заява;
пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу;
пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу і (або) паўнамоцтвы законнага прадстаўніка дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, грамадзяніна, прызнанага ва ўстаноўленым парадку недзеяздольным;
ІПРА інваліда або заключэнне УКК;
пасведчанне інваліда і ўкладыш да яго;
дакументы, якія пацвярджаюць выдаткі на набыццё сродкаў рэабілітацыі, - касавыя (таварныя) чэкі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, месца знаходжання якіх абмяжоўваецца тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь, з абавязковым указаннем наймення набытых сродкаў рэабілітацыі;
рэквізіты бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях.
3. Камісія, створаная ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, прымае рашэнне аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) грашовай кампенсацыі і яе памеры на працягу 15 рабочых дзён.
4. На працягу 5 рабочых дзён з дня прыняцця рашэння камісіяй аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) грашовай кампенсацыі ўпраўленнi (аддзелы) цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пісьмова паведамляюць грамадзяніну.
5. Грашовая кампенсацыя выплачваецца на працягу месяца пасля прыняцця рашэння камісіяй і пералічваецца на базавы рахунак атрымальніка.
Калі кошт сродку рэабілітацыі меншы, чым памер грашовай кампенсацыі, устаноўлены Загадам, грашовая кампенсацыя выплачваецца зыходзячы з фактычных затрат на набыты сродак рэабілітацыі.
Калі кошт сродку рэабілітацыі большы, чым памер грашовай кампенсацыі, устаноўлены Загадам, грашовая кампенсацыя выплачваецца ў памеры ў адпаведнасці з Загадам.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па месцы жыхарства (месцы знаходжання).