"Маладзёжны кірмаш вакансій"
У рамках правядзення рэспубліканскага кірмашу вакансій з 22 па 24 красавіка ў г. Віцебску праходзіць "Маладзёжны кірмаш вакансій", мэтай якога з'яўляецца аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час, а таксама прапанова варыянтаў працаўладкавання выпускнікам прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.
22 красавіка мерапрыемства праходзіць з 14 да 17 гадзін у цэнтры дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі па вул. Касманаўтаў, 2.
Больш за 20 арганізацый і прадпрыемстваў горада прапануюць вакансіі для працаўладкавання моладзі ад 16 гадоў і старэйшых (Віцебскія дываны, Віцебскхлебпрам, кандытарскі камбінат "Віцьба", магазіны сеткі Еўраопт, ГІППА, мабільная сетка А1, унітарнае прадпрыемства "Метан", будаўнічая арганізацыя "Праф НК", установы адукацыі і інш.).
Наймальнікамі прадстаўлена каля 300 вакансій, з іх больш за 80 вакансій, дзе будзе запатрабавана праца непаўналетніх у летні перыяд. Больш за 100 вакансій - для выпускнікоў.
23 красавіка – 2-гі дзень кірмашу. Месца правядзення - Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па вул. Касманаўтаў, д. 2, з 14 да 17 гадзін.
24 красавіка - 3-і дзень, у будынку дзяржаўнай службы занятасці па вул. Б. Хмяльніцкага, 2 паверх, з 14 да 17 гадзін.
Для ўсеагульнага доступу пералік заяўленых вакансій для часовага працаўладкавання моладзі прадстаўлены на інфармацыйным партале дзяржаўнай службы занятасці gsz.gov.by (суіскальніку - часовае працаўладкаванне - часовая занятасць моладзі - Віцебская вобласць - Віцебск).
За кансультацыяй можна звярнуцца да спецыялістаў упраўлення па працы па т. 36 25 49, 36 25 09.