Вакансіі
У камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта на пастаянную работу патрабуецца: рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў (3, 5 разрад).
Заработная плата ад 1045,98 да 1140,75 бел. рублёў, рэжым работы з 8.00 да 17.00 з перапынкам на абед з 13.00 да 14.00, выхадныя - субота, нядзеля.
Дадатковыя гарантыі: поўны сацыяльны пакет, да працоўнага водпуску ажыццяўляецца выплата дапамогі на аздараўленне ў адпаведнасці з Палажэннем аб прэміраванні і матэрыяльным стымуляванні працы работнікаў камітэта ў памеры двух разліковых акладаў.
Патрабаванні: павінен ведаць асновы рамонтна-будаўнічых работ і спосабы іх выканання; віды матэрыялаў; прызначэнне і ўстройства інструмента, прыстасаванняў, машын, механізмаў і абсталявання пры вядзенні работ; правілы тэхнікі бяспекі пры выкананні рамонтна-будаўнічых работ.
Характэрыстыка работы: Перыядычны агляд тэхнічнага стану абслугоўваемых будынкаў, збудаванняў, абсталявання і механізмаў, іх тэхнічнае абслугоўванне і бягучы рамонт з выкананнем розных відаў рамонтна-будаўнічых работ. Бягучы рамонт і тэхнічнае абслугоўванне сістэм цэнтральнага ацяплення, водазабеспячэння, каналізацыі, газазабеспячэння, вадасцёкаў, цеплазабеспячэння, вентыляцыі, кандыцыянавання паветра і іншага абсталявання, механізмаў і канструкцый з выкананнем слясарных, паяльных і зварачных работ.
Зняцце паказанняў групавых прыбораў уліку расходу вады, цяпла і электрычнай энергіі.
Звяртацца па тэлефоне: 68 23 65 з 8.00 да 17.00 гадзін штодня, акрамя выхадных і святочных дзён.
Спасылка на агульнарэспубліканскі банк вакансій