"Мы выбіраем ЗЛЖ»

У рамках рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь "Актыўнае даўгалецце - 2030" з мэтай падтрымання здароўя і актыўнага ладу жыцця сярод пажылых людзей і людзей з інваліднасцю ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (г.п. Варапаева) Пастаўскага ТЦСАН адбылося спартыўнае свята "Мы выбіраем ЗЛЖ".

У свяце прыняла ўдзел каманда грамадзян пажылога ўзросту аддзялення і каманда пражываючых у ДУСА "Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў".

На працягу ўсяго свята каманды праходзілі розныя станцыі, на кожнай з якіх чакалі займальныя віктарыны, загадкі і спартыўныя заданні. Удзельнікі спаборнічалі ў ведах, спрыце, сіле і цягавітасці.

Спартыўныя заданні былі разнастайнымі і цікавымі. Кожнае было спланавана з улікам магчымасцей і інтарэсаў усіх удзельнікаў, што дало магчымасць кожнаму адчуць сябе важным і ўдзельнічаць у поўнай меры. Каманды былі адзначаны дыпломамі за ўдзел.

Спартыўнае свята ў аддзяленні дзённага знаходжання стала яркай падзеяй, якая падарыла ўсім удзельнікам мора станоўчых эмоцый, новыя ўражанні і важнае адчуванне садружнасці і падтрымкі. Такія мерапрыемствы не толькі спрыяюць фізічнаму здароўю, але і ўмацоўваюць духоўныя сувязі, робячы жыццё больш яркім і насычаным для кожнага ўдзельніка.