12 красавіка прайшоў міжрэгіянальны семінар "Дыялог бяспекі. Новая рэальнасць вышынных работ“
Асноўная тэматыка мерапрыемства - аб знаёмстве з новымі правіламі і патрабаваннямі пры рабоце на вышыні, якія ўступаюць у сілу 26 красавіка 2026 г., абмен вопытам у паляпшэнні бяспечных умоў працы, стварэнне платформы для супрацоўніцтва. Удзел прыняло больш за 350 спецыялістаў арганізацый. З дакладамі выступілі прадстаўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы і ўстановы адукацыі "Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт", сярод запрошаных – інструктар канцэпцыі забеспячэння бяспекі Vizion Zero у Рэспубліцы Беларусь і галоўны рэдактар часопіса "Ахова працы і сацыяльная абарона" (г. Мінск).







