12 чэрвеня 2024 г. у г. Глыбокае прайшоў міжраённы семінар па пытаннях выканання заканадаўства аб працы, пенсійным забеспячэнні і ахове працы

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 90 прадстаўнікоў арганізацый Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Віцебскай вобласці.

Аб сучасных патрабаваннях да правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы і прадастаўлення кампенсацый па яе выніках расказаў і адказаў на пытанні галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мядзведзеў Аляксандр Уладзіміравіч.