12 верасня 2024 г. на базе ААТ "Белаграпрамбанк" адбыўся семінар на тэму "Магчымасці атрымання субсідый на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці"

22 мая 2024 г. паміж Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і адкрытым акцыянерным таварыствам "Белаграпрамбанк" падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні, асноўнай мэтай якога з'яўляецца арганізацыі інфармацыйна-адукацыйных і кансультацыйных мерапрыемстваў, стварэння спрыяльных умоў для вядзення бізнесу, садзейнічанне ў рэалізацыі камерцыйных ініцыятыў.

У рамках рэалізацыі Пагаднення 12 верасня 2024 г. на базе ААТ "Белаграпрамбанк" адбыўся семінар на тэму "Магчымасці атрымання субсідый на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці". Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ААТ "Белаграпрамбанк", камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкама, Інкубатар малога прадпрымальніцтва ПГ "Закон і Парадак".

У рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, банка, сваiм вопытам адкрыцця ўласнай справы падзяліліся індывідуальныя прадпрымальнікі горада Віцебска. У ходзе семінара разгледжаны пытанні дзяржаўнай падтрымкі і прэферэнцый як для юрыдычных асоб, так і для не працуючых грамадзян, новаўвядзенні ў заканадаўстве, фінансавыя інструменты банка для паспяховага развіцця бізнесу.

Закранутыя тэмы і прыклады развіцця ўласнага бізнесу выклікалі цікавасць у мэтавай аўдыторыі - навучэнскай моладзі, і ў далейшым знойдуць практычнае прымяненне ў іх прафесійнай дзейнасці.