17 верасня — Дзень народнага адзінства
17 верасня Беларусь адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Яно заснавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206. Свята прымеркавана да гадавіны пачатку вызваленчага паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 г., у выніку якога падзелены па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы беларускі народ уз'яднаўся. Адноўленае тады адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адной з сузаснавальніц ААН.
Дзень народнага адзінства – 17 верасня – служыць яшчэ адным напамінам аб непахіснасці і самадастатковасці беларускай нацыі і дзяржаўнасці, фарміруе пачуццё датычнасці да краіны і лёсу кожнага грамадзяніна.
Да гэтага свята прымеркавана вялікая колькасць грамадска-палітычных і патрыятычных мерапрыемстваў..