29 верасня ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска прайшоў семінар для кадравых служб устаноў аховы здароўя і адукацыі

29 верасня 2025 г. у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска прайшоў семінар для кадравых служб устаноў аховы здароўя і адукацыі на тэму "Прызначэнне пенсіі за выслугу гадоў асобным катэгорыям медыцынскіх і педагагічных работнікаў, пенсій за работу з асаблівымі ўмовамі працы асобным катэгорыям медыцынскіх работнікаў".

Пра асаблівасці падрыхтоўкі дакументаў і пацверджання права работнікаў на датэрміновае пенсійнае забеспячэнне за работу з асаблівымі ўмовамі працы распавяла і адказала на пытанні ўдзельнікаў семінара начальнік аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Драбянцова Вольга Віктараўна.