7 мая 2025 г. павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аркадзя Аднарукава з Днём Перамогі
Напярэдадні святочнай даты 80-годдзя Вялікай Перамогі па добрай традыцыі віншаваннi прымаюць героі вайны – людзі, каму мы абавязаны жыццём.
Сёння шчырыя словы падзякі ад намесніка старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Веры Астапенкі, дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Віцебска Таццяны Рамашовай і старшыню Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржустаноў, дэпутата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Алены Няфёдавай прымаў Аркадзь Мікалаевіч Аднарукаў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, які ў лютым адзначыў свой 101-ы дзень нараджэння.
Вялікая Айчынная вайна стала самай кровапралітнай у гісторыі чалавецтва. Забрала жыцці дзясяткаў мільёнаў людзей, сцерла з твару зямлі тысячы гарадоў, вёсак і сёлаў. Трагедыя закранула амаль кожную беларускую сям'ю. Наша задача - захаваць памяць аб тым, як гэта было страшна. Нізкі паклон усім тым, хто абараніў мір і незалежнасць нашай любiмай краіны! - адзначыла Вера Астапенка.