Аб дадатковых мерах аховы працы ў перыяд уборачнай кампаніі
З 15 ліпеня па 25 жніўня на тэрыторыі Віцебскай вобласці будзе праводзіцца месячнік па забеспячэнні бяспекі ў перыяд правядзення ўборачнай кампаніі збожжавых культур.
Для дасягнення найбольшай выніковасці рэйдавых мерапрыемстваў наведванне сельскагаспадарчых арганізацый будзе арганізавана сумесна з дзяржаўнымі інспектарамі працы, прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду, санітарна эпідэміялагічнай службы і іншымі зацікаўленымі ў пытаннях забеспячэння безумоўнага выканання заканадаўства ў сферы бяспечнай працы.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, выключэння неардынарных надзвычайных сітуацый у перыяд уборачнай кампаніі на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў ходзе рэйдавых мерапрыемстваў будуць абследаваны палі і ўчасткі, сельскагаспадарчыя аб'екты і пляцоўкі на ўсіх прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу, якія прымаюць удзел у правядзенні ўборачнай кампаніі.