Аб дадатковых мерах аховы працы ў перыяд уборачнай кампаніі

З 15 ліпеня па 31 жніўня на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіцца месячнік па забеспячэнні бяспекі ў перыяд правядзення ўборачнай кампаніі збожжавых культур.

Вытворчасць работ па ўборцы збожжавых культур праводзіцца ў сціслыя тэрміны і з максімальным прыцягненнем тэхнікі і працуючых. Недастатковы ўзровень кантролю за выкананнем патрабаванняў аховы працы і бяспекі вытворчасці работ, працоўнай дысцыпліны стварае перадумовы да вытворчага траўматызму.

На практыцы нярэдка сустракаюцца выпадкі невыканання кіраўнікамі, спецыялістамі і работнікамі ўстаноўленых для іх абавязкаў па ахове працы, а таксама невыканання імі тэхнічных і тэхналагічных рэгламентаў пры эксплуатацыі транспартных сродкаў, машын, механізмаў, абсталявання. Работнікамі часта ігнаруюцца патрабаванні інструкцый па ахове працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны, не выкарыстоўваюцца сродкі індывідуальнай абароны.

Для дасягнення найбольшай рэзультатыўнасці рэйдавых мерапрыемстваў наведванне сельскагаспадарчых арганізацый будзе арганізавана сумесна з дзяржаўнымі інспектарамі працы, прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду, санітарна эпідэміялагічнай службы і іншымі зацікаўленымі ў пытаннях забеспячэння безумоўнага захавання заканадаўства ў сферы бяспечнай працы. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, выключэння неардынарных надзвычайных сітуацый у перыяд уборачнай кампаніі на тэрыторыі Віцебскай вобласці падчас рэйдавых мерапрыемстваў будуць абследаваны палі, сельскагаспадарчыя аб'екты і пляцоўкі на ўсіх прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу, якія прымаюць удзел у правядзенні ўборачнай кампаніі.